Пуцін паводзіць сябе так, як быццам ніякіх дамоўленасцяў у Мінску не было. Пра гэта заявіў другі прэзідэнт Украіны і прадстаўнік трохбаковай кантактнай групы наконт Данбаса Леанід Кучма ў інтэрв'ю газеце «Голас Украіны».

«Нам фактычна прад'яўлены ультыматум. Ці мы прымем яго ўмовы і спынім усякі супраціў, або перастанем існаваць як незалежная дзяржава. Ён даў зразумець, што не спыніцца ні перад якімі стратамі і выдаткамі ў дасягненні сваёй мэты», — кажа Леанід Кучма.

Пры гэтым, Кучма упэўнены, што такі ультыматум выстаўлены не толькі Украіне, але і ўсяму заходняму свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?