Свет11

Следства ўстанавіла апошні маршрут Нямцова

Сталічныя следчыя ўстанавілі апошні маршрут Барыса Нямцова. Як паведамілі ТАСС у праваахоўных органах сталіцы, незадоўга да забойства ён са сваёй спадарожніцай павячэраў у адным з рэстаранаў ГУМа.

Людзі нясуць кветкі на месца забойства Нямцова, ria.ru

«Маршрут Нямцова усталяваны. Ён і яго спадарожніца павячэралі ў рэстаране ў ГУМе і пасля гэтага пайшлі прагуляцца», — сказала крыніца.

«Па ўсёй бачнасці, за ім сачылі ад ГУМа, адзін з саўдзельнікаў перадаваў забойцам, куды накіроўваецца Нямцоў», - адзначыў крыніца.

«Палітык з дзяўчынай праз Красную плошчу пайшлі ў бок Васільеўскага спуску, потым падняліся на Вялікі Маскварэцкі мост і накіраваліся ў бок Балотнай плошчы. Праз 200 метраў з імі параўнялася іншамарка, адкуль Нямцова расстралялі ва ўпор, пасля чаго машына адразу ж знікла», — дадаў суразмоўца агенцтва. Спадарожніца Нямцова не пацярпела.

У праваахоўных органах лічаць, што гэта забойства было старанна спланаванае, і да яго рыхтаваліся загадзя.

У цяперашні час канфіскаваныя запісы камер відэаназірання, і цяпер з імі працуюць эксперты.

У той жа час старшы памочнік кіраўніка Галоўнага следчага ўпраўлення па Маскве Юлія Іванова паведаміла, што следства разглядае ўсе версіі забойства Нямцова і не выключае, што яно было заказным.

Барыс Нямцоў быў забіты ў ноч на 28 лютага. На месцы злачынства знойдзена шэсць гільзаў. Следчы камітэт РФ завёў крымінальную справу па артыкулах «Забойства» і «Незаконны абарот зброі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе29

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Фізічныя кнопкі вяртаюцца? Аўтавытворцы пачынаюць адмаўляцца ад сэнсараў і вялізарных экранаў12

Пад начным ударам дронаў апынуліся тры буйныя нафтавыя аб’екты на поўдні Расіі1

Навукоўцы: першыя жывёлы на Зямлі былі вельмі дрэнныя ў сэксе8

Францыя перамагла Марока і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету. Мбапэ зноў не расчараваў6

Беларус паказаў, як змагаецца з каларадскімі жукамі пры дапамозе пыласоса ВІДЭА2

У ЗША памерла апошняя жанчына з «жалезным лёгкім»1

Усё больш еўрапейскіх белых буслоў харчуюцца на сметніках. Навукоўцы занепакоеныя

Лаўроў заявіў, што Расія будзе ваяваць да поўнай капітуляцыі Украіны21

Беларускі дальнабойшчык атрымаў візу для працы ў польскай фірме, а яна збанкрутавала. Яго асудзілі за незаконны ўезд у Польшчу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе29

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць