Свет

У Кітаі 28 чалавек загінулі падчас пажару на абутковай фабрыцы

На паўднёвым усходзе Кітая, у правінцыі Фудзянь, адбыўся адзін з самых маштабных пажараў апошніх гадоў. Узгаранне ўзнікла 9 ліпеня на абутковай фабрыцы кампаніі Huiteng у горадзе Дзіньдзян і забрала жыцці 28 чалавек, паведамляе Associated Press.

Фота: Zheng Liang/Xinhua via AP

Паводле афіцыйных даных, у момант пажару ў пяціпавярховым будынку знаходзіліся 239 чалавек — 237 работнікаў і двое наведвальнікаў. Выратаваць удалося 213 чалавек. Двое пацярпелых памерлі ў бальніцы, а яшчэ 26 чалавек, якія спачатку лічыліся зніклымі без вестак, пазней былі знойдзеныя загінулымі.

Пажар пачаўся на першым паверсе будынка, дзе размяшчаліся вытворчы цэх і склад. Агню спрыяла вялікая колькасць лёгкаўзгаральных матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры вытворчасці абутку. Акрамя таго, на лесвічных пралётах захоўваліся матэрыялы для падэшваў, што значна ўскладніла працу пажарнікаў і запаволіла тушэнне.

Для ліквідацыі пажару былі накіраваны 183 ратавальнікі і 35 адзінак тэхнікі. Адкрытае гарэнне ўдалося патушыць прыкладна праз чатыры гадзіны, а ўсяго ў пошукава-выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі больш за 500 чалавек.

Прычына пажару пакуль афіцыйна не ўстаноўленая. Уладальніка фабрыкі і іншых адказных асоб затрымалі, а рахункі кампаніі былі замарожаныя на час расследавання.

Старшыня КНР Сі Дзіньпін запатрабаваў зрабіць усё магчымае для выратавання людзей, як мага хутчэй высветліць прычыны трагедыі і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Трагедыя зноў звярнула ўвагу на праблемы бяспекі працы ў Кітаі. Нягледзячы на ўзмацненне кантролю, вытворчыя аварыі там працягваюць адбывацца. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2025 годзе ў краіне адбылося каля 20 тысяч няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у якіх загінулі больш за 18 тысяч чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту50

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

Рубіа запатрабаваў ад іранскай дэлегацыі неадкладна пакінуць Нью-Ёрк1

«Я пацягнуў за штурвал». Пасажыр рэйса Flydubai распавёў, як яму ўдалося выратаваць самалёт Дубай — Тэль-Авіў1

Жанчына з Тэнэсі выжыла пасля дзвюх смяротных ін'екцый падчас пакарання смерцю і была дастаўлена ў бальніцу6

Свабода дурніц. Як амерыканцы пачалі вырошчваць ягады ў Кітаі, але радаваліся нядоўга7

26 палос мае хіба што самая шырокая аўтастрада свету. Але ад затораў не ратуе

Гомельскага блогера Мелстроя, магчыма, затрымалі на Кіпры на запыт Казахстана3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту50

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць