Свет33

Няўдалая спроба сарваць рэверс газу з ЕС ва Украіну каштавала «Газпрому» $6 млрд

Няўдалая спроба спыніць рэверс газу ва Украіну каштавала «Газпрому» да 6 млрд даляраў, пішуць расійскія СМІ. Каля $5,5 млрд склала недаатрыманая выручка пры пастаўках газу ў краіны Еўрасаюза і да $400 млн — штрафы за недапастаўкі намінаваных кліентамі аб'ёмаў газу.

Як толькі еўрапейцы зразумелі, што расійская манаполія не выконвае заявак, яны сталі максімальна завышаць заяўкі, каб атрымаць большы штраф.

У выніку «Газпром» страціў нашмат больш, чым спрабаваў спагнаць з «Нафтагаза Украіны» ў Стакгольмскім арбітражы.

«Газпром» абмежаваў пастаўкі газу ў Еўропу 4 верасня 2014, як толькі стала ясна, што ўкраінцы і еўрапейцы здолелі запусціць вялікі рэверс са Славакіі. Газаправод Ваяны-Ужгарад здольны даваць Украіне да 10 млрд кубоў за год.

Пастаўкі газу ва Украіну былі спыненыя з чэрвеня. У жніўні расійскія сілы інтэнсіфікавалі ваенныя дзеянні ў Данбасе. А ў верасні газ абмежавалі і еўрапейцам. Стала відавочна, што Расія спрабуе ўдушыць Украіну яшчэ і холадам.

Толькі 5 сакавіка 2015 года «Газпром» ізноў пачаў 100-працэнтова выконваць еўрапейскія заяўкі. 

Бог дапамог цёплай зімой, а арабскія краіны — дадатковымі пастаўкамі звадкаванага газу, і еўрапейскі — а разам з ім і ўкраінскі — газавы рынак устойліва вытрымаў шантаж Расіі. Як паведамляюць расійскія СМІ, на мінімуме ў сакавіку еўрапейскія падземныя газасховішчы будуць змяшчаць каля 20 млрд кубаметраў актыўнага газу, або чвэрць ад іх максімальнай ёмістасці.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы7

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо ў найбліжэйшы час з'явяцца крыптабанкі1

У Расіі вынесены першы прысуд за «рух ЛГБТ»: супрацоўнікі клуба атрымалі ад 2 да 7 гадоў калоніі5

Яхту Пуціна заўважылі ля берагоў Даніі12

Беларуска падпаліла ўласны балкон дзеля барацьбы з насякомымі3

Беларус — сярод кандыдатаў на пасаду кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею2

Пабіты абсалютны рэкорд спёкі ў Беларусі: ёсць +39,6°С10

Паветраныя сілы ЗСУ пра рэтранслятары ў Беларусі: Цяпер расіянам значна цяжэй наносіць дакладныя ўдары2

Ала Пугачова перанесла дзве аперацыі на сэрцы1

Як звычайная крэйда можа дапамагчы знізіць спёку ў доме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы7

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць