Свет77

У Манака адбыўся моцны выбух з пацярпелымі. Паведамляюць пра замах на ўкраінскага буйнога бізнэсмена

Паводле паведамлення французскага выдання Le Figaro, невядомы мужчына каля 21:00 пакінуў каля ўваходу ў адзін з будынкаў выбухованебяспечную пасылку і знік з месца здарэння. У выніку выбуху пацярпелі тры чалавекі, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Паводле даных камер відэаназірання, невядомы пакінуў заплечнік каля ўваходу ў будынак на вуліцы Рэверэнд-Пэр-Луі-Фала, скарыстаўшыся з моманту, калі ўсярэдзіну заходзілі людзі, а потым уцёк.

Выбуховая прылада ў заплечніку, выкарыстаная падчас выбуху, утрымлівала паражальныя элементы — жалезныя балты і шрот.

Пазней з’явілася інфармацыя, што пацярпелыя могуць быць грамадзянамі Украіны, хоць афіцыйнага пацвярджэння гэтых даных пакуль няма. Паведамляюць, што яны нібыта члены адной сям'і, мужчыну і жанчыне ад 50 да 60 гадоў, адзін з пацярпелых — 13‑гадовы падлетак. У цяжкім стане абодва дарослых, стан падлетка стабільны.

Некаторыя крыніцы таксама паведамляюць пра версію магчымага замаху на ўкраінскага бізнэсмэна Вадзіма Ермалаева, які раней уваходзіў у спіс найбольш заможных людзей Украіны, а ў 2019 годзе атрымаў грамадзянства Кіпра, адмовіўшыся ад украінскага.

Вадзім Ермалаеў

58‑гадовы Вадзім Ермалаеў паходзіць з Дняпра, ён заснавальнік і ўладальнік групы Alef, якая працуе ў сферах нерухомасці, вытворчасці алкаголю, аграбізнэсу, гандлю і іншых напрамках. Ён доўгі час быў адным з асноўных забудоўшчыкаў Дняпра.

У 2023 годзе Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ўвяла супраць яго санкцыі тэрмінам на 10 гадоў. Па словах украінскіх уладаў, гэтыя меры былі звязаныя, у прыватнасці, з абвінавачаннямі ў тым, што частка яго бізнэсу працягвала дзейнасць у анексаваным Крыме пасля 2014 года.

Сам Ермалаеў публічна адмаўляў гэтыя абвінавачанні. Да ўвядзення санкцый ён рэгулярна ўваходзіў у спісы найбагацейшых людзей Украіны паводле рэйтынгаў Forbes, «Фокус» і іншых выданняў.

Старэйшы сын Ермалаева, Артур, стварыў сетку махлярскіх кол-цэнтраў, якія падманвалі жыхароў ЕС. У снежні 2025 года яго затрымалі на Кіпры і экстрадавалі ў Эстонію, дзе ў далейшым судзілі за стварэнне злачыннай супольнасці. Паводле версіі следства, яго кол-цэнтры скралі каля 100 мільёнаў еўра ў жыхароў розных краін, у тым ліку — 5 мільёнаў еўра ў грамадзян Эстоніі. У выніку Артур Ермалаеў быў вымушаны выплаціць Эстоніі 8,5 мільёна еўра, быў прысуджаны да ўмоўнага тэрміну ды забароны на ўезд і пакінуў краіну.

Праваахоўныя органы і афіцыйныя структуры Манака пакуль не пацвердзілі ні матывы, ні канчатковыя абставіны здарэння. У княстве абвешчаны чырвоны ўзровень пагрозы.

Кіраўнік урада Манака Крыстоф Мірман выказаў здагадку, што выбух мог быць тэрактам.

«На гэты момант паліцыя збірае доказы. Наколькі мне вядома, гэта першы выпадак у гісторыі, калі падобнае адбылося ў княстве», — цытуе яго BFMTV.

У Манака абвешчаны «Чырвоны план» па кіраванні крызісамі, мабілізаваныя экстранныя службы, паліцыя і службы бяспекі. На месцы знаходзяцца кіраўнік урада, дзяржпракурор, прэзідэнт Нацыянальнай рады Манака, а таксама «блізкі прадстаўнік» прынца Альбера II, паведаміла Le Parisien.

Францыя накіравала ў Манака ратавальныя каманды для падмацавання, а французская паліцыя супрацоўнічае ў справе пошуку ўцекача. Па папярэдняй інфармацыі, ён пабег у напрамку французскага горада Басалей — да мяжы з Францыяй ад месца тэракта зусім блізка, а ад Манака да Басалея ўсяго некалькі кіламетраў.

Фота меркаванага выканаўцы тэракта

Каментары7

  • батальон монако
    30.06.2026
    а я уж подумал, что знаменитый батальон "монако" вступил в бой
  • Asmongold
    30.06.2026
    Праца з рускімі - кароткая дарога да замаху і смерці. Беларускім бізнесменам на падумаць ;)
  • Пра які ўступ у Еўрасаюз мараць украінцы?
    30.06.2026
    Жыло сабе Манака спакойна, а потым туды прыехалі ўкраінцы....
    Пра які ўступ у Еўрасаюз яны мараць? Хто іх туды возьме?

Цяпер чытаюць

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён12

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён

Усе навіны →
Усе навіны

У Дрыбінскім раёне хлопчык пайшоў лавіць рыбу і зачапіў вудай за правады

Чэргі да расійскіх аўтазаправак ужо бачаць і з космасу6

У Беларусі знікаюць уюны. Прычын адразу тры3

У патрыярха Кірыла з'явіўся новы абаронца ў Еўропе6

«Знайшліся продкі, пра якіх не ведалі нават бацькі». Беларуска шукала польскія карані і вывучыла гісторыю сям’і2

На Сіцыліі прачнуўся самы высокі вулкан Еўропы

Што за расійскія блогеры, якім падзякаваў Сібіга, і што за кампанія супраць «Алабугі»3

У Беларусь завезлі прадукт па цане ў 100 разоў большай за звычайную3

Расійскія прапагандысты выдумалі ўдар дрона па турыстычным аўтобусе. Але ў гісторыі ёсць загадкавыя фуры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён12

«Я асасін, бл*!» Эксперт-юрыст з СТБ неадэкватна паводзіў сябе на Зыбіцкай. Відэа сабрала мільёны праглядаў — хто ён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць