Свет55

У Расіі вынесены першы прысуд за «рух ЛГБТ»: супрацоўнікі клуба атрымалі ад 2 да 7 гадоў калоніі

У Расіі разгледзелі першую крымінальную справу пасля таго, як у лістападзе 2023 года Вярхоўны суд РФ прызнаў «рух ЛГБТ» экстрэмісцкім.

Цэнтральны раённы суд Арэнбурга вынес першыя ў Расіі рэальныя прысуды па крымінальнай справе аб датычнасці да «міжнароднага грамадскага руху ЛГБТ», які расійскія ўлады прызналі экстрэмісцкім. Трое супрацоўнікаў мясцовага бара Pose пакараны зняволеннем па артыкуле аб арганізацыі і ўдзеле ў дзейнасці экстрэмісцкай арганізацыі.

Уладальнік клуба 37‑гадовы Вячаслаў Хасанаў атрымаў 7 гадоў калоніі. Адміністратарка клуба, 30‑гадовая Дыяна Камільянава, — 6 гадоў і 3 месяцы калоніі. 23‑гадовы арт-дырэктар Аляксандр Клімаў — 2 гады і 3 месяцы калоніі.

Усім траім асуджаным забаранілі працаваць у сферы забаў і грамадскага харчавання на тэрмін ад 2 да 3 гадоў.

Справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

Па версіі следства, фігуранты ведалі пра забарону, але працягвалі праводзіць у завядзенні «публічныя мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду нетрадыцыйных сэксуальных адносін».

Клуб Pose працаваў з 2021 года. Пасля ўвядзення расійскіх законаў супраць ЛГБТ установа змяніла пазіцыянаванне і называла сябе «барам-тэатрам пародый».

Каментары5

  • Праўда
    29.06.2026
    средневековье, губернскія прайграюць у любым выпадку.
  • Андрусь
    29.06.2026
    Адсталая краіна, якая не хоча бачыць відавочнага. Шкада, што і сярод свядомай часткі беларусаў ёсць такія невукі, якія гатовыя на расійскі манер забараняць тое, чаго няма - нейкую вынайдзеную расійскімі цемрашаламі "прапаганду ЛГБТ".
  • EnTer
    29.06.2026
    Мечтать не вредно, нЕгоспода комментаторы)

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром1

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць