БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада зрабіць усё магчымае і немагчымае для захавання кваліфікаваных кадраў. Пра гэта сёння ішла размова на нарадзе аб бягучай сітуацыі на рынку працы і сацыяльнай абароне насельніцтва.

На нарадзе прадметна разглядалася сітуацыя на рынку працы Беларусі.

«Гэтая тэма асабліва актуальная, бо закранае інтарэсы многіх людзей і ўплывае на стабільнасць грамадства і дзяржавы», — сказаў Лукашэнка. Ён адзначыў, што яму паведамляюць пра трывожныя тэндэнцыі ў гэтай сферы. «Скарачаецца колькасць занятага насельніцтва, ды і няпоўная занятасць расце», — канстатаваў Лукашэнка.

Ён нагадаў прысутным, і асабліва ўраду, аб першараднай задачы: «Як бы ні было цяжка, неабходна захаваць кваліфікаваныя кадры. Для гэтага трэба зрабіць не толькі усё магчымае, але і немагчымае».

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад удзельнікаў нарады аб'ектыўнай ацэнкі сітуацыі. Лукашэнкуу было даложана аб прычынах ўзнікнення праблем, пра тое, што перашкаджае іх вырашэнню, і галоўнае, аб мерах, якія неабходна распачаць для забеспячэння занятасці і стабільнасці на рынку працы.

Адкрываючы нараду, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад усіх выступоўцаў весці гаворку па сутнасці, не сыходзячы ад вострых пытанняў. «Неабходна выявіць сапраўдныя прычыны працэсаў, якія адбываюцца і выпрацаваць меры неадкладнага рэагавання», — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

«Мы не можам дапусціць сацыяльнай напружанасці ў грамадстве і ў працоўных калектывах. Гэта найважнейшая задача ўрада, органаў улады на месцах. Справа не ў сацыяльнай напружанасці.

Рэч у тым, што кожны чалавек павінен мець права на працу, магчымасць атрымаць гэтую працу як сродак атрымання даходаў, каб утрымліваць сям'ю. Вось і ўся праблема», — падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўніку дзяржавы было паведамлена, што сітуацыя на рынку працы ў Беларусі кіруемая і досыць стабільная. Прынятыя раней і меры, што прымаюцца дазваляюць утрымліваць беспрацоўе ў сацыяльна прымальных межах, а таксама забяспечваць неабходныя гарантыі і кампенсацыю насельніцтву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?