Выява: utterlyorange.com

Выява: utterlyorange.com

З 2012 года сума электронных грошай, што пагашалі беларускія фізічныя асобы, павялічвалася ў чатыры разы. Але ў 2015-м годзе рынак электронных грошай стаў пераважна рынкам юрыдычных асоб, піша ў часопісе «Банковскій вестнік» начальнік Галоўнага ўпраўлення развіцця лічбавых банкаўскіх тэхналогій Нацбанка Аляксандр Сотнікаў.

Фізічныя асобы ў Беларусі практычна адмовіліся ад электронных грошай пасля забароны звыклых ананімных электронных гаманцоў.

З 1 сакавіка, калі набыў сілу антынаркатычны дэкрэт, у Беларусі былі заблакаваныя «безыменныя» электронныя гаманцы, чые ўладальнікі не прайшлі ідэнтыфікацыю. Па словах Сотнікава, гэта прывяло да практычна поўнага згортвання рынку перадаплочаных картак і зніжэння абаротаў па аперацыях фізічных асоб з электроннымі грашыма.

Нацбанк узаемадзейнічае з беларускімі і замежнымі распрацоўшчыкамі сістэм электронных грошай, завярае Сотнікаў. Банкі павінны аналізаваць прапановы па перафарматаванні адносін на рынку электронных грошай, кажа ён.

На 2012 год з пагашаных электронных грошай на суму ў эквіваленце 2,1 трлн беларускіх рублёў фізічныя асобы пагасілі каля 13%. У наступныя гады сума аперацый фізічных асоб падвойвалася, дасягнуўшы ў 2014-м 34% усіх аперацый з электроннымі грашыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?