Паслу Расіі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву нічога невядома пра нібыта збіты беларускімі ваеннымі расійскі беспілотнік. Пра гэта ён заявіў 10 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Сурыкаў выказаў сумнеў у дакладнасці інфармацыі аб збітым беспілотніку.

«Збіваць няма патрэбы, бо ў нас няма мяжы. Хоць зваліцца нешта магло», - дадаў ён.

Пра інцыдэнт, які адбыўся яшчэ 28 мая пад Амсціславам (Магілёўская вобласць), паведаміў у аўторак tut.by са спасылкай на відавочцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?