Каля чацвёртай гадзіны раніцы 20 ліпеня адэская міліцыя атрымала паведамленне пра выбух у бары «Лібэрці» на вуліцы Рышэльеўскай, 60. Як паведамляе censor.net.ua, выбуховае прыстасаванне невядомыя падклалі пад дзверы ўстановы. Ад выбуху пацярпеў ахоўнік бара, яго давялося шпіталізаваць.

Папярэдне ўстаноўлена, што забраныя з месца здарэння фрагменты належаць гранаце «РГД-5». Іх накіравалі на экспертна-крыміналістычнае даследаванне.

Акалічнасці здарэння высвятляюць следча-аператыўная група і спецыялісты выбухатэхнічнай службы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0