Экс-міністрарка замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль паказала фота сваёй кватэры ў Санкт-Пецярбургу — яна жыве ў чатырохпавярховым пентхаусе, які здаецца за 350 тыс. рублёў у месяц, піша Baza.
У сакавіку гэтага года Кнайсль заяўляла, што канчаткова пераехала ў Расею, бо «гэта па-сапраўднаму свабодная краіна». Пры гэтым яна расказвала пра планы пабудаваць дом на ўсходзе Расіі, але, здаецца, пакуль усё ж больш прыдатным для яе выглядае захад краіны. Яна пасялілася ў элітным раёне Санкт-Пецярбурга.
Па фота, якія Кнайсль выклала ў свой тэлеграм-канал, можна лёгка здагадацца, дзе менавіта яна жыве. У яе незвычайная кватэра, стылізаваная пад замак: на каменных сценах вісяць рыцарскія шчыты, камін упрыгожвае герб. Фота дакладна такой жа кватэры можна знайсці ў аб'явах рыэлтарскіх агенцтваў. Супадае ўсё аж — да штор-габеленаў у гасцёўні і столі ў спальні-мансардзе.
З аб'яў можна даведацца, што гэта чатырохпавярховы пентхаус плошчай 300 кв. м, арэнда якога каштуе 350 тысяч рублёў у месяц.
Суседзі ў Кнайсль таксама незвычайныя. Каменны востраў, дзе размешчана кватэра, размешчаны ў цэнтры Санкт-Пецярбурга. Як пісалі СМІ, тут жывуць мільярдэры Аркадзь Ратэнберг і Генадзь Цімчанка, былы прэзідэнт Расійскага футбольнага саюза і клуба «Зеніт» Сяргей Фурсенка.
Раней Карын Кнайсль расказвала ў СМІ, што з пераездам у Санкт-Пецярбург ёй дапамагаў мясцовы ўніверсітэт, дзе яна цяпер працуе. З 2023 года аўстрыйка кіруе цэнтрам G. O. R. K. I. пры СПбДУ.
Карын Кнайсль у 2017-2019 гадах была міністаркай замежных спраў Аўстрыі. У 2018 годзе яна выйшла замуж за бізнэсоўца Вольфганга Майлінгера, а на вяселле запрасіла Уладзіміра Пуціна. Пасля пакідання міністэрскай пасады ў сваіх інтэрв'ю Кнайсль заяўляла, што ёй паступалі пагрозы забойствам, а таксама скардзілася на фактычна ўведзеную для яе забарону на працу ў ЕС.
Экс-кіраўніца МЗС Аўстрыі, з якой танцаваў Пуцін, пераедзе з расійскай вёскі ў Пецярбург
Былая кіраўніца МЗС Аўстрыі, якая танцавала з Пуціным, пераехала пад Разань. І там ёй вельмі падабаецца
Былая кіраўніца МЗС Аўстрыі, на вяселлі якой гуляў Пуцін, пакінула краіну
Былая кіраўнічка МЗС Аўстрыі ўвайшла ў раду дырэктараў «Раснафты». Гэта на яе вяселлі танцаваў Пуцін
Былога кіраўніца МЗС Аўстрыі запрасіла Пуціна на сваё вяселле. Цяпер яе вылучылі ў раду дырэктараў «Раснафты»
Каментары
Satan ЯНКА Дизайнер?