Літва і Беларусь займаюць першыя месцы ў Еўропе па колькасці самагубстваў, Расія — па курэнні, паведамляе Сусветная арганізацыя аховы здароўя. 

Таксама аўтары даклада канстатуюць вялікія адрозненні ў працягласці жыцця ў розных рэгіёнах Еўропы.

Сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі, Расіі і Малдове складае 71 год. У той жа час у Францыі, Італіі і Іспаніі з іх міжземнаморскай дыетай гэты паказчык на 11 гадоў больш.

Негатыўна ўплывае на стан здароўя еўрапейцаў спажыванне вялікай колькасці алкаголю. Фактычна, еўрапейцы з'яўляюцца сусветнымі лідарамі па спажыванні алкагольнай прадукцыі.

Тут у наяўнасці таксама значныя рэгіянальныя адрозненні: калі ў пераважна ісламскіх краінах — такіх як Азербайджан і Турцыя — спажыванне алкаголю складае ў сярэднім 1,4 літра чыстага спірту ў год на чалавека, то ў Германіі — 11 літраў, то ў Беларусі — нават 14,4 літра.

У дакладзе таксама адзначаецца, што ў Еўропе больш высокі ўзровень самагубстваў, чым у іншых рэгіёнах, маніторынгам якіх займаецца СААЗ.

Лідарамі па колькасці самагубстваў у Еўропе з'яўляюцца Літва і Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?