Яраславу Ульяненкаву, аднаму з затрыманых па «справе графіцістаў» адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да міліцыянтаў.

У паперы за подпісам А.Вераб’я, старшага следчага Фрунзенскага раённага аддзела Следчага камітэта, паведамляецца, што па факце збіцця пры затрыманні праведзена праверка. Па выніках гэтай праверкі ў завядзенні крымінальнай справы адмоўлена, бо ў дзеянні міліцыянтаў адсутнічаў склад злачынства.

Яраслаў плануе абскардзіць адмову.

Апроч таго, абвінавачаныя і падазраваныя па «справе графіцістаў» накіравалі скаргу кіраўніку Следчага камітэта і ў Генпракуратуру на публікацыю, размешчаную на сайце Следчага камітэта пад назвай «Следчым камітэтам працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб хуліганскіх дзеяннях і пашкоджанні маёмасці ў сталіцы».

Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі, Вячаслаў Касінераў і Яраслаў Ульяненкаў расцэньваюць навіну на сайце Следчага камітэта як прамое парушэнне іх прэзумпцыі невінаватасці і права на абарону, а таксама як абразу іх гонару і годнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?