Свет

Правацэнтрысты занялі першае месца на выбарах у Партугаліі

Кіруючая ў Партугаліі ліберальна-кансерватыўная кааліцыя «Партугалія, наперад», якая складаецца з Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДП) і Народнай партыі, атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах. Правацэнтрысты, апошнія чатыры гады праводзілі палітыку жорсткай эканоміі для вываду краіны з эканамічнага крызісу, набралі прыкладна 37% галасоў пасля падліку 99% бюлетэняў, паведамляе Associated Press.

Як заявіў у Лісабоне прэм'ер-міністр Партугаліі Педру Пасуш Каэльё, «мы паінфармуем прэзідэнта аб тым, што гатовыя сфарміраваць урад». Лідар галоўнай апазіцыйнай сілы, былы мэр Лісабона Антона Кошта прызнаў паразу — яго левацэнтрысцкая Сацыялістычная партыя набрала каля 32%.

Рэшту галасоў падзялілі паміж сабой Кааліцыя дэмакратычнага адзінства пад кіраўніцтвам Жэроніму дэ Саузы, якая складаецца з Партугальскай камуністычнай партыі і Экалагічнай партыі «зялёных» (7% галасоў), а таксама Блок левых пад кіраўніцтвам Франсішку Лоўса (6%). 

Каментары

Цяпер чытаюць

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм15

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі мігранта з Беларусі асудзілі за распальванне варожасці да мігрантаў з Азіі1

Засталося толькі два тыдні, каб падаць заяўку на тры прэстыжныя праграмы навучання і прафесійнага развіцця ў ЗША

Паліна Лур'е прадае ў Маскве кватэру Ларысы Долінай, за якую судзілася год8

38‑гадовую Алену з Кобрына асудзілі за палітыку3

Два абаронцы зборнай Аргенціны праігнаравалі Трампа на ўзнагароджанні

10 чалавек загінулі ў порце Адэсы ў выніку ўдару па судне, якое перавозіла збожжа2

Ратавальнікі эвакуявалі з Эльбруса цела 11‑гадовага хлопчыка і пацярпелага бацьку2

Ціханоўская пра офіс у Варшаве: На адзін з паверхаў зможа прыйсці кожны10

Праваабаронца Васіль Завадскі пайшоў вучыцца на гештальт-тэрапеўта4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм15

Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць