У Мінску назіраецца зніжэнне аб'ёму імпарту тавараў, паведаміла на прэс-канферэнцыі 21 кастрычніка начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Аляксандра Вялічка. 

«На працягу года ў Мінску аб'ём імпарту становіцца ўсё ніжэйшым і ніжэйшым. Нас хвалюе спажывецкі імпарт. Гэта тое, што горад не задавальняла заўсёды. Калі ў нас ёсць вытворца кандытарскіх вырабаў, наша «Камунарка», нас здзіўляў рост імпарту кандытарскіх вырабаў, а таксама абутку, адзення. На сённяшні дзень сітуацыя карэнным чынам пераламалася, і па шэрагу такіх пазіцый, якія заўсёды стаялі на першым месцы (лекавыя сродкі, легкавыя аўтамабілі, касметычныя сродкі, шакалад, абутак), ідзе падзенне імпарту», — адзначыла Вялічка. Паводле яе слоў, па выніках васьмі месяцаў гэтага года імпарт знізіўся на 27,6% у дачыненні да паказчыка за аналагічны перыяд мінулага года. 

«Мы таксама некалькі гадоў працуем з так званымі чыстымі імпарцёрамі. Калі яны штосьці прывозяць, то мы просім іх працаваць з контрагентамі ў плане экспартных паставак. Мы праводзім нарады з чыстымі імпарцёрамі, і штогод колькасць тых, хто наладжвае экспартныя пастаўкі, расце. Так, за чатыры гады колькасць чыстых імпарцёраў знізілася з адной тысячы да прыкладна 300», — адзначыла начальнік упраўлення. 

Паводле яе інфармацыі, за студзень—жнівень 2015 года 119 чыстых імпарцёраў Мінска арганізавалі экспартныя пастаўкі на 15,8 млн. даляраў ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?