На таргах на БВФБ у Мінску 8 снежня даляр ЗША падаражэў на 85 рублёў да 18 260, а еўра вырас на 146 рублёў да 19 839.

Расійскі рубель апусціўся да 263,29 беларускага.

Падзенне беларускага рубля ідзе следам за падзеннем расійскага ў выніку зніжэння цэнаў на нафту.

Учора даляр на біржы ў Мінску вырас на 88 рублёў. 

Максімум даляр паставіў на таргах 26 лістапада — 18 266 за адзінку амерыканскай валюты, пасля чаго было кароткачасовае ўмацаванне рубля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?