Жыхар сталіцы ў 2013—2014 гадах атрымліваў грошы ад замежнай кампаніі з-за межаў Беларусі ў выглядзе выйгрышаў у інтэрнэт-покер. Даходы паступалі на яго электронны кашалёк, паведамляе прэс-цэнтр інспекцыі МПЗ па горадзе Мінску.

Інспекцыя МПЗ па Маскоўскім раёне сталіцы ўстанавіла, што ў гэты падатковы перыяд шчасліўчык пражываў на тэрыторыі краіны больш за 183 дні і з'яўляўся яе рэзідэнтам. «Падатковыя дэкларацыі (разлікі) па падаходным падатку з фізічных асоб за 2013—2014 гады і дакументы для вызвалення ад выплаты падаходнага падатку з фізічных асоб гэты грамадзянін у інспекцыю не прадставіў», — удакладняюць ў прэс-цэнтры.

Па выніках праверкі гульцу з даходаў, атрыманых з-за мяжы, прад'яўлена да выплаты 38,8 мільёна рублёў, у тым ліку 32,6 мільёна падаходнага падатку і 6,2 мільёна пені за несвоечасовую выплату падаходнага падатку.

Выходзіць, што аматар рызыкі выйграў за 2 гады каля 271,6 мільёна рублёў (па сярэднім курсе 2013—2014 гадоў гэта прыкладна 28 тысяч даляраў).

Акрамя таго, за парушэнне тэрмінаў прадстаўлення падатковай дэкларацыі і нявыплату падаходнага падатку грамадзянін прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу ў памеры 3,3 мільёна рублёў.

Нагадаем, што беларусы выйгравалі ў покер і больш буйныя сумы. Так Натан Чаускін зарабіў 150 тысяч еўра, а Мікалай Побаль — мільён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?