Над Беларуссю 16 студзеня, як і меркавалі сіноптыкі, следам за «Даніэлай» прайшоў цыклон «Эма».
Снегапады працягваліся цэлы дзень. Цыклон рухаўся ў паўднёва-ўсходнім напрамку, у бок Расіі. Найбольшая колькасць снегу выпала ў Горках і Полацку — па 13 мм.
Па прагнозах сіноптыкаў, вышыня снежнага покрыва ў сталіцы вырасла да 36 см. У Гродне вышыня снегу склала 9 см, у Магілёве — 24 см, у Брэсце — 13 см, У Гомелі — 17 см.
Месцамі ў Віцебскай і Мінскай абласцях вышыня снега дасягае 28—40 см (максімум быў адзначаны ў Віцебску — 40 см).
У паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі назіралася наліпанне мокрага снегу, галалёд. На некаторых участках дарог захоўвалася галалёдзіца.
У нядзелю ўначы Беларусь знаходзілася ў тылавой частцы цыклона, які перамяшчаецца на Цвярскую вобласць.
Днём на тэрыторыю краіны чакаецца паступленне няўстойлівага халоднага паветра з Балтыкі. Надвор'е будзе спакойным, але пры гэтым ўзмоцняцца маразы.
Днём чакаецца 6—13 градусаў ніжэй за нуль. На ўчастках дарог захаваецца галалёдзіца.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)