Газаўшчыкі правяраюць вадагазанагравальнікі па ўсёй краіне ў сувязі з трагедыяй у Барысаве, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Жанна Зянькевіч.

«У сувязі з трагедыяй, што адбылася ў Барысаве, ДВА «Белпалівагаз» даручыла ўсім газазабеспячальным арганізацыям, якія ўваходзяць у яго склад, правесці пазачарговае абследаванне тэхнічнага стану эксплуатаванага вадагрэйнага газавыкарыстальнага абсталявання (праточныя вадагазанагравальнікі, які належыць уладальнікам жылых памяшканняў і ўстаноўленых у шматпавярховым жылым фондзе», - распавяла Жанна Зянькевіч.

Акрамя таго, падчас праверкі будзе праводзіцца пазачарговы інструктаж насельніцтва па правілах карыстання газам у побыце.

У далейшым газазабеспячальныя арганізацыі плануюць абследаваць газавыкарыставальнае абсталяванне ў астатнім жылым фондзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?