За апошні год колькасць расіянаў, якія давяраюць прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, знізілася на 10%, сведчаць звесткі сацыялагічнага апытання «Левада-цэнтра».

«Цалкам давяраюць» прэзідэнту 21%, «хутчэй давяраюць» — 52%, у той час як у мінулым годзе такое меркаванне выказвалі 26 і 57% апытаных адпаведна.

Колькасць рэспандэнтаў, якія «хутчэй не давяраюць» і «цалкам не давяраюць» прэзідэнту ў сваю чаргу вырасла на 5% - з 14-ці ў мінулым годзе да 19-ці — у цяперашнім.

У 38% удзельнікаў апытання Пуцін выклікае сімпатыю і захапленне (у мінулым годзе - 47%), 30% не могуць сказаць пра яго нічога дрэннага.

Яшчэ 15% ставяцца да яго нейтральна, 8% — насцярожана, 4% не могуць сказаць нічога добрага і столькі ж адчуваюць негатыўныя пачуцці.

Адказваючы на пытанне, што іх прыцягвае ў Пуціне, расіяне, перш за ўсё, адзначалі, што гэта дасведчаны (33%) і дальнабачны (21%) палітык; энергічны, рашучы, валявы чалавек (31%), які абараняе дзяржаўныя інтарэсы (25%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?