Музыка

TonqiXod распавёў пра сваю музыку ў трох словах 

Гурт TonqiXod прэзэнтуе на Tuzin.fm міні-альбом «Лямант, хаос і вэрхал». На думку музыкаў, менавіта гэтыя тры словы характаразуюць іх музыку ды перадаюць зьмест, як EP, так і іх будучага поўнафарматніка.

У EP увайшло тры кампазіцыі, якія ўжо гучалі на жывых выступах гурту, але не былі запісаныя. «Пасьлядоўнасьць трэкаў не выпадковая, кампазыцыі як музычна, так і сэнсава перагукаюцца, месцамі перацякаюць адна ў адну. Можна сказаць, што гэта досыць канцэптуальны міні-альбом. Спачатку гэта холад, трымценьне, нерухомасьць, капітуляцыя і абмаражэньне. Але потым унутраная пульсацыя надломвае крыгу і вырываецца нястрымнай плыньню, абрынаецца долу крыніца жыцьця і адначасова крыніца разбурэньняў», – распавядае вакаліст гурту Уладзь Лянкевіч. Музыка зазначае, што абраная назва добра пасуе пад іх музыку – такі кароткі зьмест у адной фразе.

«Канцэпцыя ЕР для нас асабіста была ў тым, каб зьмясьціць у міні-альбоме кароткі зьмест будучага другога поўнафарматніка, – кажа суаўтар музыкі і клявішнік гурту Макс Субач. – І на мой погляд гэта атрымалася: «Камняпад» мае просты запамінальны матыў, так бы мовіць, для масаў. «Лямант» – разгорнутыя вакальныя і інструмэнтальныя імправізацыі, а «Марозная» – нешта паміж імі абедзьвюма: папсовенькія лірычныя матывы ўперамешку з закручанымі адступамі, каб не засумаваць».

«Марозная», вядомая з праекту «Новае пакаленьне на Новы год», у студыйным варыянце была выкананая без Сяргея Пукста, але затое пры ўдзеле Віктара Сямашкі, які падыграў у гэтым трэку на флейце. Апроч яго, да трыё далучылася блюзавая і джазавая сьпявачка Вольга Бяляева, якая выканала вакальную партыю ў другім трэку – уласна лямант ейны, часткова. «У гэтым творы ўпершыню для нас гучыць жаночы вакал, які запісала Вольга – мы да яе хадзілі на ўрокі вакалу, праўда, закінулі неўзабаве. Наогул жа ў гэтым трэку лямант па поўнай праграме, галосіць немаведама хто – мы самі блытаемся і ня можам зразумець, дзе там чый голас», – распавядае Ўладзь Лянкевіч.

Пра заключную кампазыцыю «Камняпад» музыкі кажуць так: гэта самая іх кароткая песня. Яна атырмалася вясёлай і лёгкай, і TonqiXod заклікае яе падпяваць на канцэртах задорнымі галасамі. Матэрыял запісваўся на Mapletree Studio і ўласнай студыі гурту, а зводзіў Павал Сініла са студыі EverestMedia. Вокладку да міні-альбому зрабіла мастачка і дызайнерка Васіліса Паляніна-Календа.

Гурт пачаў краўнфандынгавую кампанію ў падтрымку свайго другога студыйнага альбому. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі23

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны34

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі23

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць