Грамадства1919

Пуцін анансаваў на наступны год вучэнні «Шчыт Саюза» ў Беларусі

Прэс-служба Крамля апублікавала стэнаграму таго, што гаварылі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас правядзення па відэасувязі вучэнняў ядзерных сілаў 21 мая. Сярод іншага Пуцін згадаў пра сумесныя мілітарныя мерапрыемствы, запланаваныя на гэты і наступны гады.

Фота: Mikhail Metzel/Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Безумоўна, будзем павышаць боегатоўнасць іншых відаў і родаў войскаў, адпрацоўваць навучальна-баявыя задачы з улікам вопыту спецыяльнай ваеннай аперацыі, у тым ліку сёлета на сумесных трэніроўках і манеўрах.

Сярод іх выдзелю вучэнні Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ «Узаемадзеянне-2026» на расійскай тэрыторыі і міратворчых сіл АДКБ «Непарушнае братэрства-2026» на тэрыторыі Беларусі.

Акрамя таго, у наступным годзе плануем правесці аператыўныя вучэнні ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Шчыт Саюза — 2027», — заявіў Пуцін.

Пра планаваны маштаб і план гэтых вучэнняў пакуль нічога не паведамлялася, аднак любыя падобныя мерапрыемствы выклікаюць павышаную ўвагу хоць бы дзеля таго, што поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны 24 лютага 2022 года пачалася адразу пасля завяршэння сумесных расійска-беларускіх вучэнняў «Саюзная рашучасць — 2022». Яны былі выкарыстаныя для таго, каб пад выглядам вучэнняў сцягнуць у Беларусь да мяжы з Украінай патрэбную для нападу колькасць войскаў. 

Каментары19

  • паЛУчы лукашыст гранату ад братскага крымля
    21.05.2026
    узгадваючы, чым скончылася (а яшчэ і не скончылася) «Саюзная рашучасць — 2022», то...
    па ходу «Шчыт Саюза — 2027» - гэта капец Беларусі (
  • Жил был пёс
    21.05.2026
    Шо, опять??!!!
  • Чорны Кот
    21.05.2026
    Да раздайце зброю беларусам ужо, давядуць падзеі 2020 да лягічнага пляна

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

Вінакурню Любанскага ў Мінску закрыў сакрэтны гмах, дзе запраектаваныя кабінеты для допытаў і памяшканне для спальвання дакументаў11

Расіяне другі раз за дзень атакавалі цэнтр Кіева, трапілі ў медцэнтр1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра маштабны пажар на сталічным паркінгу

Украіна пашкодзіла пяць цэхаў на заводзе па вытворчасці кампанентаў для «Арэшніка» і іншых ракет2

У Мінску на месцы былога аўтацэнтра Audi і Porsche будуць прадаваць Geely5

У Оршы на старым месцы малююць новы мурал з Караткевічам ФОТАФАКТ

Раптоўна памёр 43‑гадовы камандзір узвода мінскага АМАПа51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»11

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць