Эканоміка

У студзені—красавіку беларускі ВУП знізіўся на 3%

Паводле першай ацэнкі аб'ём беларускага ВУП у студзені—красавіку 2016 года ў бягучых цэнах склаў 293,1 трлн. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 3% менш за ўзровень студзеня—красавіка 2015 года, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені—красавіку 2016 года ў адносінах да аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 112,9%. За першы квартал ВУП знізіўся на 3,6%, за студзень—люты — на 4%, за студзень — на 4,3%.

Афіцыйны прагноз беларускіх уладаў на 2016 год, зацверджаны ў снежні 2015-га, прадугледжваў рост ВУП на 0,3%. Прагноз быў падрыхтаваны з улікам таго, што сярэднегадавая цана нафты, ад якой залежыць эканамічная актыўнасць у Расіі і Беларусі, складзе 50 долараў за бараль. Разам з тым у студзені 2016-га цана нафты на сусветным рынку рэзка знізілася, а цяпер складае менш за 50 долараў за бараль.

Аналітыкі расійскага «Ашчадбанка» прагназуюць, што па выніках 2016 года ВУП Беларусі знізіцца на 1,5%. На думку экспертаў, рэцэсію ў краіне абумоўліваюць скарачэнне вытворчасці ў Расіі, нізкія сусветныя цэны на нафту і нафтапрадукты, паслабленне беларускага рубля і зніжэнне спажывецкага попыту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы7

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы

Усе навіны →
Усе навіны

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

«Палёт замест пяці гадзін заняў дзесяць». Сям’я футбаліста Аляксандра Глеба не без прыгод даляцела да Стамбула11

На рынку ёсць незвычайная альтэрнатыва студыям і брэжнеўкам. Што такое бізнэс-апартаменты, якія ў іх плюсы і мінусы1

Payoneer закрывае акаўнты беларусаў16

«Гадамі ў бетонным турэмным мяшку я прасіў Бога, каб вы выстаялі». Статкевіч павіншаваў украінцаў з Днём незалежнасці3

Маштабная атака на Ozon: беспілотнікі разбамбілі склады ў Дагестане, Адыгеі і Стаўрапольскім краі3

Міністр фінансаў ЗША анансаваў «Дзень Д» для іранскай эканомікі

Пра што маўчаць ідалы: як археалогія дапамагае вывучаць беларускую міфалогію15

Сотні дзяўчат скакалі на міні-батутах у цэнтры Мінска5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы7

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць