Грамадства77

Дачнік з-пад Гомеля падаў у суд на суседа за тое, што той трымае пеўняў. І нават падлічыў, як часта яны кукарэкаюць

У 2025 годзе ў Гомельскім раёне разгарэўся незвычайны канфлікт паміж суседзямі з садовага таварыства. 55‑гадовы ўладальнік двух участкаў звярнуўся ў суд з патрабаваннем забараніць суседу трымаць пеўняў, бо іх гучнае кукарэканне, маўляў, перашкаджала яму і ягонай сям’і адпачываць, паведамляе «Гродзенская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Сусед, 75‑гадовы пенсіянер, трымаў на пляцы 20 курэй і двух пеўняў. Да курэй у пазоўніка прэтэнзій не было, а вось пеўні, паводле яго слоў, былі занадта галасістыя. Мужчына нават палічыў, што ў адзін з дзён з 12‑й да 16‑й гадзіны птушкі пракукарэкалі 108 разоў.

Спачатку маці пазоўніка звярнулася ў міліцыю, але падчас праверкі парушэнняў не знайшлі і параілі вырашаць пытанне праз суд. У сваёй заяве мужчына спаслаўся на правілы для садовых таварыстваў, паводле якіх жывёл можна трымаць на ўчастку, калі яны не перашкаджаюць адпачынку суседзяў. Для ўтрымання птушак таксама патрабуецца пісьмовая згода ўладальнікаў сумежных участкаў.

Аднак падчас разгляду высветлілася, што ўчасткі мужчын нават не мяжуюць непасрэдна. Паміж імі знаходзіцца трохметровая меліярацыйная канава. Птушнік адказчыка размяшчаўся за 21 метр ад канавы, а ад канавы да плота пазоўніка было яшчэ 25 метраў. Такім чынам, паміж участкамі было каля 49 метраў. Акрамя таго, уладальнік птушак атрымаў неабходную пісьмовую згоду ад гаспадароў сапраўды сумежных пляцаў.

Пенсіянер патлумачыў, што амаль увесь год жыве на лецішчы з жонкай, а свойскія яйкі яму неабходныя з прычыны стану здароўя. Пеўні патрэбныя яму для падтрымання пагалоўя курэй.

Да разгляду спрэчкі па сутнасці справа так і не дайшла. Да судовага пасяджэння пеўняў на надзеле адказчыка ўжо не было, таму прадстаўніца пазоўніка адмовілася ад пазову і ад патрабавання кампенсаваць судовыя выдаткі. Пенсіянер супраць спынення справы не пярэчыў.

Каментары7

  • Вуек
    24.08.2026
    у народнай мове пеўні не "кукарэкаюць", а пяюць. Такім чынам сусед палічыў колькі разоў заспяваў певень.
  • барадзед
    24.08.2026
    дык а што з песнямі сталася?
  • имя
    24.08.2026
    Ясненько, семейка с придурью )) А еще тот факт, что истец живет с мамой...там и так все предельно понятно. Не повезло 75летнему пенсу с соседями.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць27

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы не ведаем, як дабіцца алайнмэнту такіх сістэм». Размовы пра пагрозы ШІ — змова OpenAI, Google і Anthropic?9

Арменія можа пачаць купляць газ у былых ворагаў. І няважна, што ў Расіі танней5

Мінскія ўлады патлумачылі, чаму не называюць дакладныя даты адкрыцця новых станцый метро4

Беларускі студэнт стварыў робапавука з функцыяй начнога бачання3

«Удовіна бухта», трыумфатар «Эмі», — ідэальны баланс гумару і жахаў4

Людзі сабралі 25 тысяч на дапамогу вызваленым героям за пяць гадзін1

У Баранавічах раскрылі забойства 27‑гадовай даўніны2

Паўлу Белавусу ў зняволенні не далі захаваць тату з бел-чырвона-белым сцягам10

У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць27

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць