Меркаванні66

Водгук з глыбінкі: «Прыехаў я на Чарнобыльскі шлях: расчаравалі і арганізатары, і міліцыя»

Добры дзень, паважаная рэдакцыя! Хачу падзяліцца сваімі ўражаннямі аб Чарнобыльскім шляху, які адбыўся ў сталіцы 26 красавіка. Калі сказаць коратка — расчараванне, боль, смутак.

Трагедыя трыццацігадовай даўніны і сёння крывавіць, баліць кожнаму беларусу. 26 красавіка — гэта дзень памяці пра тых, хто аддаў свае жыцці ў першыя дні змагання з нябачнай навалай — радыяцыяй. З болем у сэрцы — чаму ж такі малады памёр? — праводзім у апошні шлях сваіх родных, сяброў, знаёмых, якія ў працаздольным узросце пакінулі гэты свет пасля анкалагічных пакут.

А расчараванне было і застаецца ў душы самім Чарнобыльскім шляхам, дакладней яго арганізацыяй. Чым ён адрозніваўся ад шэсця на Дзень Волі ці на Дзяды ці ад іншых мерапрыемстваў, якія праводзілі апазіцыйныя лідары? Амаль нічым. Жалобы, смутку на гэтым шэсці не адчувалася.

На маю думку, арганізатарам шэсця трэба было загадзя паклапаціцца аб тым, каб у час шэсця ў калоне гучна называлі імёны тых беларусаў, хто загінуў у першыя гадзіны, дні Чарнобыльскай катастрофы, агучваліся лічбы яе ахвяр, канкрэтныя прыклады яе наступстваў. Можна было б загадзя запісаць на адпаведную апаратуру ўрыўкі з «Чарнобыльскай малітвы» Святланы Алексіевіч і праз гукаўзмацняльнікі гэта трансляваць.

Лепш было б, каб удзельнікі шэсця ішлі з запаленымі свечкамі, ліхтарыкамі. У мяне склалася ўражанне, што арганізатары Чарнобыльскага шляху праводзяць яго дзеля «птушачкі».

Балюча мне было ў гэты дзень, калі ўбачыў дзеянні нашай міліцыі. З якога пярэпалаху міліцэйскія чыны вырашылі арганізаваць на канеч- ным этапе шэсця асабісты вобшук удзельнікаў Чарнобыльскага шляху? Глупства. Відаць, тупеюць некаторыя міліцэйскія начальнікі за час службы. Не хочацца мне верыць у тое, што гэта была правакацыйная акцыя міліцыі, каб не дапусціць удзельнікаў Чарнобыльскага шляху да капліцы і правядзення там мітынгу. Калі гэта было так з іх боку, то дзеянні міліцыі можна назваць блюзнерствам у такі жалобны дзень.

Сумна і балюча за нашу дзяржаву, якая запамятавала, што яшчэ жывуць (на шчасце іх родных) ліквідатары гэтай жудаснай катастрофы.

Абяздоленыя, прыніжаныя абыякавымі, хамскімі чыноўніцкімі адносінамі да іх асабіста, да іх подзвігу, — яны жывуць, нашы Народныя Героі, жывуць сціпла і не страцілі пачуцце годнасці. Яны маюць гонар! Ім не сорамна за тое, што 30 гадоў таму яны ахвяравалі сваім здароўем, каб хоць на трошкі зменшыць для астатніх людзей наступствы тэхнагеннай катастрофы. Сорамна павінна быць тым кіраўнікам краіны, хто прымаў рашэнні аб змяншэнні і нават скасаванні матэрыяльнай і грашовай дапамогі, зніжэнні статусу ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Чарнобыльскі шлях мае працягвацца. Гэты шлях наканаваны нам лёсам. І трэба усім нам маліцца Богу, каб ён адвёў ад нас патэнцыйную новую пагрозу нашаму здароўю і жыццю — Астравецкую.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Чыноўнікі папярэдзілі пра адказнасць за негатыўныя інтэрнэт-водгукі аб таварах3

Лідары Латвіі і Эстоніі заклікалі рыхтавацца да прамых перамоў з Расіяй4

Малфой з «Гары Потэра» стаў нечаканым сімвалам Новага года ў Кітаі

У ЗША падрыхтавалі новыя санкцыі супраць Расіі на выпадак правалу перамоў3

Хакеры паўгода распаўсюджвалі вірусы праз папулярны тэкставы рэдактар1

Перавыдалі на вініле рок-оперу «Песняроў» на словы Купалы4

У Варшаве за працу на расійскую разведку затрымалі супрацоўніка Мінабароны Польшчы1

Выпускаў падкаста «Нешта будзе», які рабілі Івулін з Мелказёравым, больш не будзе3

Расійскага коміка Арцемія Астаніна прысудзілі да 5 гадоў і 9 месяцаў турмы. Яго затрымалі ў Мінску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць