Пра гэта паведаміў кіраўнік Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана Уладзімір Жумаканаў на сустрэчы з прэзідэнтам краіны Нурсултанам Назарбаевым.

Па словах Жумаканава, злачынцы, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, абстралялі ахоўнікаў лагера з гладкарульнай стрэльбы. Ён не ўдакладніў, ці ёсць пацярпелыя ў выніку нападу.

«Мы ведаем, што яны ў рэгіёне, вядомыя іх асобы, насельніцтва папярэджана. Неабходна затрымаць усіх да адзінага злачынцаў. Пры ўзброеным супраціве знішчаць. Усе павінны быць пакараныя самым строгім чынам», — заявіў Назарбаеў.

Жумаканаў паведаміў кіраўніку Казахстана, што ў вышуку па падазрэнні ў дачыненні да тэракту, здзейсненага 5 чэрвеня, знаходзяцца шэсць чалавек. Раніцай 8 чэрвеня ў Актабэ быў затрыманы адзін падазраваны. Такім чынам, усяго пад вартай знаходзяцца дзевяць меркаваных тэрарыстаў.

***

Нагадаем, 5 чэрвеня, у трох кропках Актабэ (горад на захадзе краіны, былы Акцюбінск) адбыліся перастрэлкі. Ахвярамі тэракту сталі 19 чалавек, з іх — чацвёра грамадзянскіх і трое вайскоўцаў.

Міністэрства ўнутраных спраў Казахстана прызнала інцыдэнт тэрарыстычным актам.

Па ўсім Казахстане уведзены ўмераны «жоўты» рэжым тэрарыстычнай небяспекі, які будзе дзейнічаць на працягу 40 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?