Літаратура22

«Беларускі кнігазбор» зняў цыкл «Элегіі» з пасмяротнай кнігі Алеся Наўроцкага

Піша Віктар Жыбуль.

Па прапанове выдавецтва «Беларускі кнігазбор» я ўклаў том выбраных твораў цікавага паэта і празаіка Алеся Наўроцкага (1937—2012), і ўжо вельмі хутка кніга ўбачыць сьвет. Толькі вось радасьць ад гэтай падзеі ў мяне не зусім поўная: галоўны рэдактар сэрыі Кастусь Цвірка прыбраў з кнігі адзін з самых адметных і скандальных для свайго часу (а атрымліваецца, што ня толькі свайго!) паэтычных цыкляў А. Наўроцкага – «Элегіі». Маўляў, «невядома дзеля чаго пісалася», «ня ўсе зразумеюць», а «ў нас выданьне акадэмічнае». Пасьля такой неспадзяванкі спачатку я вельмі засмуціўся. У галаву палезьлі ўсялякія змрочныя думкі: ну вось, ізноў гэны кансэрватызм!.. Бязь вершаў пра чорнага гусака, мух у носе і пазногаць мезенца левай нагі кніга атрымліваецца як бы прыпсаванай, а ўяўленьне пра аўтара – няпоўным…

Але потым я вырашыў, што трэба глядзець на рэчы больш пазітыўна і крэатыўна. Не ўвайшлі ў выданьне «Элегіі», затое ўвайшлі абсалютна невядомыя чытачу аповесьць «Дома» (тая самая, за якую Наўроцкага пачалі перасьледаваць органы бясьпекі), раман «Прыпяць», позьнія вершы. А «Элегіі» можна зьмясьціць у іншым, альтэрнатыўным выданьні Алеся Наўроцкага – вядома ж, калі хто-небудзь возьмецца яго выдрукаваць. Можна нават зрабіць зусім невялічкую канцэптуальную кніжачку і ў піку кансэрватарам так і назваць – «Элегіі». Але можна выдаць і больш грунтоўны тамок, дадаўшы туды іншых рэчаў, якія ў кнігазбораўскае выданьне таксама не ўвайшлі. Гатовы пабыць укладальнікам яшчэ раз.

facebook.com/siarhej.shupa

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка — Турчыну: У вас ёсць прэзідэнцкія схільнасці3

Школьнік загінуў пад коламі электрычкі ў Смаргоні1

Рубіа: Мы афіцыйна адмяняем 83% праграм USAID19

Кампанія А1 стане дыспетчарам таксі3

Лукашэнка прызначыў новага памочніка па Гомельскай вобласці3

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка10

Галоўчанку адправілі ў адстаўку. Новы прэм'ер — Аляксандр Турчын8

Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў9

Што будзе на месцы прасторы «Вершы» і былой галерэі «Ў»?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме23

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць