Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, як паведамляюць заходнія СМІ, мае намер узмацніць ціск на ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага, каб дабіцца яго сыходу з пасады, піша Bild.

Паводле крыніц, Трамп разглядае магчымасць спынення паставак амерыканскай зброі ва Украіну, пакуль Зяленскі застаецца пры ўладзе.
Выданне Politico піша, што прадстаўнікі адміністрацыі ЗША ўжо сустракаліся з украінскай апазіцыяй, абмяркоўваючы магчымых пераемнікаў Зяленскага.
Сярод галоўных кандыдатаў называюць: Юлію Цімашэнка — экс-прэм’ер-міністра Украіны, Пятра Парашэнку — былога прэзідэнта, Валерыя Залужнага — былога галоўнакамандуючага УСУ, які цяпер працуе паслом Украіны ў Вялікабрытаніі.
Былы дырэктар ЦРУ Джон Брэнан назваў дзеянні Трампа «шантажом і ціскам».
«Я ніколі раней не бачыў, каб амерыканскія спецслужбы спынялі супрацоўніцтва з партнёрам, каб прымусіць яго падпарадкавацца патрабаванням урада», — сказаў ён у інтэрв’ю Huffington Post.
Нямецкі палітолаг Томас Ёгер у размове з Bild выказаў здагадку, што Трамп можа помсціць Зяленскаму за яго адмову прадаставіць кампрамат на Хантэра Байдэна ў 2020 годзе.
Ёгер таксама падкрэсліў, што правядзенне выбараў ва Украіне ў бліжэйшы час будзе «ідэальным вынікам для Уладзіміра Пуціна».
-
«Цяпер мы ядзім усяго раз на дзень». Чаму сірыйцы становяцца ўсё бяднейшымі пасля падзення рэжыму Башара Асада
-
ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance
-
Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары
У прэзідэнта ЗША няма плану.
Пазаўчора было "за 24 гадзіны", учора каптуляцыя, сёння новая костка ў горле - Зяленскі.
Кожны тыдзень "у мяне новы жэстачайшы план (хацелкі)".
Урэшце, усе гэтыя планы-хацелкі чулі даўно ад Пуціна, Скабеевай, Салаўёва.