Мова99

«Дзед адсыпаў пазногцяў». І як гэта разумець?

Не кожны дарослы спанатрыць, што кажуць падлеткі з пакалення Альфа — народжаныя ў 2010-х. 

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Для старэйшага пакалення дужка — сімвал усмешкі, пазітыўнай рэакцыі на мінулае паведамленне і, радзей, сарказму. Для падлеткаў — гэта банальнасць і перажытак. І гэта не адзіны такі прыклад.

Дужку «)» падлеткі называюць пазногцем. А выкарыстанне некалькіх дужак адразу «))))» у інтэрнэце называюць «дзед зноў пазногцяў насыпаў».

У беларускіх сацыяльных сетках выраз яшчэ толькі пачынае выкарыстоўвацца, але ён папулярны ў расійскамоўным і ўкраінамоўным сегменце інтэрнэту.

Посмотреть в Threads

У тыктоку блогеры здымаюць свае рэакцыі на моладзевы слэнг і здзіўляюцца таму, як хутка іх звычкі сталі лічыцца «дзядоўскімі».

@wi_ll_wi че наху #альфа #fyp #рек #늙음필터 ♬ original sound - B

Некаторыя карыстальнікі пішуць, што не сутыкаліся з такім слэнгам ад сваіх малодшых братоў і сясцёр, якія лічацца пакаленнем Альфа.

Выглядае на тое, што большасць пастоў у інтэрнэце прысвечана менавіта рэакцыі на выраз «дзед пазногцяў насыпаў», а сама фраза так і не стала папулярнай сярод падлеткаў.

Каментары9

  • бабруйчанін
    10.03.2025
    Тупенькія падлеткі пасталеюць узрост набяруць але нажаль ума як у канарэяк застанеца.Дзе ?Цік так музыка ні чытают ....
  • Стакан
    10.03.2025
    Калісьці так у газетах пісалі пра выраз "шнуркі ў стакане", які ніхто ніколі не ўжываў.
  • Satan
    10.03.2025
    Спытаў у дачкі - яна гэтагу выразу ня ведае.
    Хаця ж гэта ў рунеце... а яе там амаль няма.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць