Грамадства11

Дачка гродзенскага сілавіка закрыла свой блог з непальскай турмы

Пасля таго, як беларускія медыі звярнулі ўвагу на турэмны блог гродзенкі Аліны Алдошынай, якая адбывае тэрмін у непальскай турме за спробу перавезці 6 кг какаіну, дзяўчына выдаліла з сацсетак публікацыі, звязаныя з турэмным побытам, піша Hrodna.life.

Аліна Алдошына. Фота: сацсеткі

Пра ўмовы ўтрымання ў непальскай турме Алдошына расказвала спачатку ў Threads, а затым у тэлеграм-канале «Узница Непала». Тыдзень таму гродзенка апублікавала ў Threads пост, у якім паведаміла, што пакуль не будзе весці канал. У каментарах Алдошына дадала, што будзе на сувязі, але «без турэмнага кантэнту».

«Я не хачу, каб згадка пра маю сям’ю была ў СМІ ў РБ», — дадала гродзенка.

Тэлеграм-канал «Узница Непала» у адкрытым доступе праіснаваў суткі — пасля Алдошына схавала кантэнт. Інстаграм-акаўнт гродзенкі актыўны, аднак схаваны ад карыстальнікаў, якія на яе не падпісаныя.

Дачка гродзенскага сілавіка закрыла свой блог з непальскай турмы - не хоча, каб беларускія СМІ згадвалі яе сям'ю

Закрыты інстаграм Аліны Алдошынай. Скрыншот Hrodna.life

Пра Аліну Алдошыну стала вядома яшчэ ў канцы 2019 года. Тады яна, дачка тагачаснага першага намесніка начальніка міліцыі Ленінскага раёна Гродна Аляксея Алдошына, была арыштаваная ў аэрапорце Катманду з 6 кілаграмамі какаіну, схаванага ў зімовай куртцы. Разам з ёй быў затрыманы яе сябар Павел Васільеў. Абодвум далі па 15 гадоў зняволення.

Каментары1

  • даведка
    10.03.2025
    Её отец как начальник криминальной милиции отвечал за борьбу с наркотрафиком.

Цяпер чытаюць

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам9

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

Спікер парламента Славеніі паабяцаў рэферэндум аб выхадзе краіны з НАТА8

Суддзя адхіліў пазоў Трампа да газеты на 10 мільярдаў даляраў

Расія ў страху перад новым амерыканскім ударным дронам, які дае Украіне вырашальную перавагу23

«Я заканчваю эфір, я проста не магу». Каверына давяла да шаленства дыскусія са святаром Шрамко65

Як Кітай цішком збудаваў востраў пад вайсковую базу ў спрэчных водах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам9

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць