Дэлегаты пазачарговага XVII з'езда Партыі БНФ, які праходзіць 23 ліпеня ў Мінску, прынялі рашэнне вылучыць 72 прадстаўнікі кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Сярод вылучаных прэтэндэнтаў у дэпутаты — старшыня партыі Аляксей Янукевіч, намеснікі старшыні Рыгор Кастусёў і Вольга Лагвіновіч, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч.

Янукевіч адзначыў, што такую вялікую колькасць кандыдатаў у дэпутаты Партыя БНФ вылучае ўпершыню.

Раней Партыя БНФ адмовілася ад удзелу ў кааліцыях на парламенцкіх выбарах гэтага года. Арганізацыя вырашыла ісці на выбары са сваім спісам кандыдатаў і сваёй перадвыбарнай праграмай. У прынятай у чэрвені рэзалюцыі сойма партыі адзначаецца, што арганізацыя «адзінай мэтазгоднай формай узаемадзеяння з палітычнымі суб'ектамі падчас кампаніі 2016 года бачыць кампанію назірання «Права выбару».

Парламенцкія выбары адбудуцца ў Беларусі 11 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?