Фота kansascity.com.

Фота kansascity.com.

Пра гэта, як паведамляе The Kansas City Star, заявілі ў паліцыі.

У супрацоўнікаў праваахоўных органаў застаецца яшчэ шмат пытанняў у сувязі з гэтым інцыдэнтам.

З дзіцем у лодцы для спуску знаходзіліся дзве жанчыны, якія не былі з ім знаёмыя. Яны атрымалі невялікія траўмы твару і былі шпіталізаваныя.

Калеб Томас, сын кангрэсмена ад штата Канзас Скота Шваба, загінуў у нядзелю, 7 жніўня, у Канзас-сіці, калі катаўся на воднай горцы ў аквапарку Шлітэрбан. Пасля інцыдэнту аквапарк зачынілі на час расследавання.

Вышыня збудавання пад назвай «Ферукт» (Verruckt, перакладаецца з нямецкага як «вар'яцкая») складае каля 50 метраў, да яго вяршыні вядуць 264 прыступкі. «Ферукт» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самая высокая водная горка на планеце.

Фота i.amz.mshcdn.com.

Фота i.amz.mshcdn.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?