Безгаспадарная сумка была выяўлена ўвечары 22 жніўня на пасадачнай платформе Магілёўскага аўтавакзала.

Як паведамілі БелаПАН ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, інфармацыя пра выяўленне сумкі паступіла ў Ленінскі РАУС Магілёва ў 19.00 ад дзяжурнай аўтавакзала. На месца здарэння выехалі прадстаўнікі міліцыі, следчыя, супрацоўнікі спецслужбаў, медыкі, сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часці № 6713.

Праца аўтавакзала была прыпынена, 30 чалавек прыйшлося эвакуяваць. Сапёры не знайшлі ў сумцы ніякіх выбухованебяспечных прадметаў. Па факце выяўлення безгаспадарнай ручной паклажы праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?