У Гомельскай вобласці за мінулыя суткі зарэгістраваныя два дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх два чалавекі загінулі і два атрымалі траўмы.
Як паведамілі БелаПАН ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 23 жніўня 43-гадовая жанчына-вадзіцель на аўтамабілі «Рэно Сандэр», рухаючыся па вуліцы Луначарскага ў Гомелі, пры павароце налева не саступіла дарогу матацыклу «Сузукі GS500», які рухаўся насустрач і якім кіраваў 18-гадовы вадзіцель.
Вадзіцель матацыкла ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння, 14-гадовая пасажырка матацыкла атрымала цялесныя пашкоджанні і змешчана ў рэанімацыю. Вадзіцель аўтамабіля таксама атрымала цялесныя пашкоджанні і шпіталізавана ў нейрахірургічнае аддзяленне бальніцы.
Каментары