Падчас чарговай акцыі Уладзімір Падгол прапанаваў «пазваніць Лукашэнку» ФОТА

У Мiнску на праспекце Пераможцаў прайшоў чарговы перформанс актывiстаў Уладзiміра Падгола і Алеся Таўстыкі. Сваёй акцыяй сябры БНФ хацелі прыцягнуць увагу да таго, што дзяржава iгнаруе звароты грамадзян i не падымае актуальныя праблемы Беларусi.



18:05
Удзельнікі пікета зрабілі інсталяцыю з тэлефонамі і плакатам «Напiшы Лукашэнку. Пазванi. Пажадай». Некалькі мінакоў спыталіся, ці сапраўды можна пазваніць кіраўніку дзяржавы.



18:15
У сшытку, прапанаваным актывістамі, можна было пакінуць свае пасланні і прапановы да Лукашэнкі, якія потым удзельнікі пікета абяцалі накіраваць у Адміністрацыю кіраўніка дзяржавы.
Таксама Падгол заклікаў тэлефанаваць яму са зваротамі па нумарах на таблічках і абяцаў запісваць усё на дыктафон, каб потым таксама перадаць у Адміністрацыю.

18:30
Падгол раздае мінакам цыдулкі з цытатамі Лукашэнкі і заяўляе, што сёння на сваiм пiкеце святкуе некалькі дзён народзiнаў: трох катоў i Лукашэнкi.

18:40
Сябра акруговай камiсii Андрэй Есьман падышоў да актывістаў i заявiу, што Падгол парушае правiлы правядзення пiкета, бо пра яго не было паведамлена загадзя. Паміж Таўстыкам і Есьманам адбыўся канфлікт.

18:50
Людзi падыходзяць, цікавяцца, спрачаюцца. У асноўным прадметам спрэчкi з'яўляецца амерыканскi сцяг.

19:00
Акцыя завяршылася мірна, без пратаколаў і затрыманняў.

-
Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары