АДКБ трэба падняць і зрабіць моцнай арганізацыяй, але пры гэтым нікому не пагражаючы.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардзюжам.

«Я хацеў бы, каб вы мяне азнаёмілі з сітуацыяй на сённяшні дзень, тэндэнцыях у арганізацыі, парадкам дня. Наперадзе наша старшынства. Вы ведаеце, што мы вельмі сур'ёзна ставімся да такіх мерапрыемстваў. Мы заўсёды з вамі аднагалосна заяўляем пра тое, што ў свеце спакайней не стала, і арганізацыю трэба не толькі падтрымліваць, але і падымаць, рабіць саліднай, моцнай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік краіны падкрэсліў, што рабіць гэта трэба, нікому не пагражаючы.

«Каб потым пасля нашай сустрэчы не былі гром і маланкі, што мы тут з вамі плануем нейкую наступальную аперацыю, як старыя памежнікі. Мы нічога не плануем, але порах трэба трымаць сухім, і дзе, як не ў гэтай арганізацыі», - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь будзе сур'ёзна рыхтавацца да старшынства ў АДКБ, але разам з тым разлічвае і на падтрымку кіраўніцтва арганізацыі, каб падрыхтаваць шэраг сур'ёзных прапаноў для кіраўнікоў дзяржаў — членаў АДКБ і дастойна прадставіць іх.

Мікалай Бардзюжа праінфармаваў кіраўніка краіны аб бягучых напрацоўках у Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, азнаёміў з прапанаванай парадкам дня сесіі Рады калектыўнай бяспекі, правядзенне якой запланавана 14 кастрычніка ў Ерэване.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?