Грамадства1111

ЛДП прапануе адмяніць афіцыйнае святкаванне 7 лістапада або перайменаваць у Дзень прымірэння і згоды

Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі прапануе адмяніць на дзяржаўным узроўні святкаванне 7 Лістапада ці перайменаваць яго паводле расійскага аналага ў Дзень прымірэння і згоды, гаворыцца ў заяве вышэйшай рады і цэнтральнага камітэта партыі.

Партыя, адзначаецца ў дакуменце, «заўсёды казала пра тое, што нельга дзяліць гісторыю Беларусі на дрэнную або добрую». «Усё, што адбывалася на тэрыторыі нашай краіны, — усё гэта наша агульная гісторыя незалежна ад палітычных поглядаў. І ВКЛ, і Рэч Паспалітая, і БССР — усё гэта прывяло, у канчатковым выніку, да стварэння незалежнай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь», — лічаць у ЛДП.

Пры гэтым у ЛДП перакананыя, што прыйшоў час адмяніць на дзяржаўным узроўні святкаванне 7 Лістапада — Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

«Гэта свята не нацыянальнага маштабу, а канкрэтнай палітычнай групоўкі — камуністычнай партыі. Яны могуць абсалютна свабодна святкаваць і 7 Лістапада, і дзень нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна. Але скажам проста — гэта карпаратыўнае, а не дзяржаўнае свята. Любая рэвалюцыя, у тым ліку і Кастрычніцкая, нясуць смерць, вайну і гвалт. Добрых рэвалюцый не бывае», — гаворыцца ў заяве.

На думку ЛДП, дзяржаўнымі святамі павінны быць тыя дні, даты і падзеі, якія «аб'ядноўваюць, маюць стваральны, а не разбуральны характар».

Камуністычнай партыі, лічаць у ЛДП, «час ужо перастаць расказваць казкі пра ідэю Вялікага Кастрычніка».

«У грамадзянскай вайне няма правільных чырвоных ці правільных белых. Па абодва бакі — нашы людзі з розным ідэалагічным светапоглядам. Грамадзянская вайна прывяла да смерці велізарнай колькасці беларусаў па адзін і другі бакі», — гаворыцца ў заяве.

Бальшавікі, на думку ЛДП, пайшлі на стварэнне савецкай Беларусі «насуперак сваім адносінам да беларускага народа», яны былі «вымушаныя стварыць БССР на злосць тым палітычным працэсам, якія пачаліся на нашых землях яшчэ пасля рэвалюцыі 1917 года».

«Мы не павінны забываць дзень 7 лістапада. Для кагосьці гэта свята, для кагосьці дзень смутку», — падкрэсліваюць у ЛДП.

Каментары11

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі13

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна3

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць