Група экспертаў прапанавала Хілары Клінтан ініцыяваць пералік галасоў прэзідэнцкіх выбараў, падазраючы парушэнні і магчымыя хакерскія атакі ў ходзе выбараў, паведамляе CNN.

Reuters.com

Reuters.com

Падазрэнні экспертаў у сферы выбарчага права выкліканыя вялікім адрывам Клінтан ад Трампа па выніках усеагульнага галасавання: па дадзеных на сераду яна апярэджвае Трампа на 1,82 мільёна галасоў.

Пры тым, што паводле калегіі выбаршчыкаў Трамп атрымаў 290 галасоў, Клінтан — 232.

Вынік выбараў вызначыла лідарства Трампа ў некалькіх «няпэўных штатах» — Вісконсіне, Пенсільваніі і Мічыгане. Эксперты прапануюць Клінтан ініцыяваць пералік галасоў менавіта там.

Некаторыя падазраюць, што магло мець месца ўмяшальніцтва ў электронныя сістэмы галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?