У Бразіліі з паветра сфатаграфавалі племя, якое не мае кантактаў са знешнім светам. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на актывістаў руху за правы племянных народаў Survival International.

Тут і ніжэй фота: Guilherme Gnipper Trevisan / Hutukara

Племя моксіхатэціма складаецца прыкладна са ста чалавек і ўваходзіць у групу янамама. Племя можна назваць квітнеючым: за апошні год у іх селішчы стала на дзве павеці больш.

Моксіхатэціма не ўваходзяць ні ў якія кантакты з навакольным светам, гэта дапамагае ім абараніцца ад малярыі і іншых хвароб. Аднак індзейцы безабаронныя перад нелегальнымі золатаздабытчыкамі, якія дзейнічаюць у гэтым раёне.

Актывісты назіраюць за моксіхатэціма з паветра ўжо некалькі гадоў. Па іх думку, цяпер індзейцы ў небяспецы з-за скарачэння бюджэту Бразіліі на барацьбу з нелегальнымі золатаздабытчыкамі. Раней былі вядомыя выпадкі, калі паляўнічыя на метал забівалі індзейцаў і атручвалі іх ваду ртуццю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?