Эканоміка44

У Год навукі навукоўцам прапанавалі даваць беспрацэнтны крэдыт на 20 гадоў для будаўніцтва жылля

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) прапануе прыцягваць моладзь у навуковую дзейнасць магчымасцю атрымаць жыллё пад беспрацэнтную растэрміноўку на 20 гадоў, паведаміў 26 снежня старшыня ДКНТ Аляксандр Шумілін.

Паводле яго слоў, ад навукі маладых людзей часта адпужвае перспектыва недастаткова высокага заробку, таму навуковай дзейнасцю сёння займаюцца «патрыёты, людзі, якім цікава стварыць нешта новае», паведамляе БелаПАН.

«Такіх людзей трэба матэрыяльна стымуляваць, — падкрэсліў Шумілін. — І калі зарплату маладым навукоўцам мы адразу не зможам зрабіць дастаткова высокай, то, напрыклад, можам выдзяляць жыллё».

Шумілін звярнуў увагу на тое, што стыпендыяты прэзідэнцкага фонду ўжо цяпер паводле закону маюць права на атрыманне жылля на льготных умовах, а маладыя навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук і прадпрыемстваў галіновай навукі атрымліваюць па-за чаргой арэнднае жыллё.

«Але мы бачым, што і тая, і другая схема маюць пэўныя недахопы, таму што, напрыклад, арэнднае жыллё ўсё роўна параўнальна дарагое і не належыць чалавеку, — адзначыў кіраўнік ДКНТ. — Мы прапануем такі падыход: калі абараніў на працягу трох гадоў дысертацыю, значыць, маеш права атрымаць жыллё. <…> Я думаю, мы зробім беспрацэнтную растэрміноўку на 20 гадоў».

Выдзяляць кватэры бясплатна ДКНТ не прапануе, бо ёсць верагоднасць, што пасля атрымання жылля многія людзі захочуць пакінуць навуковую дзейнасць і заняцца, да прыкладу, бізнесам. На задумку камітэта, калі малады навуковец, які атрымаў жыллё згодна з прапанаванай схемай, у нейкі момант ўсё ж вырашыць пайсці з навукі, ён павінен будзе выплаціць рэшту па растэрміноўцы. У такім выпадку кватэра застанецца ў яго ўласнасці.

«Ёсць даручэнне ўраду прапрацаваць гэтае пытанне. У Год навукі мы пастараемся правесці такі механізм», — сказаў Шумілін.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр16

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

Усе навіны →
Усе навіны

Расія пачала серыю дыверсій на зброевых заводах у Еўропе8

Беларус стаў пераможцам на міжнародным кіберспартыўным турніры. Яго каманда выйграла $600 тысяч2

Калі Лукашэнка верне выдачу пашпартоў беларусам за мяжой? Версіі аналітыкаў33

Сям'я айцішніцы і дальнабойшчыка пераехала з дзецьмі з Мінска ў польскую вёску — як ім?4

Беларускага наркамана арыштавалі ў Расіі. Каб не пасадзілі ў турму, давялося ахвяраваць на вайну

Міністр купіў сыну ў школу касцюм, кашулю, туфлі і заплечнік — колькі аддаў?5

Такаеў раскрытыкаваў мужчын, якія абдымаюцца пры сустрэчы18

У Беларусі збіраюцца забараніць рэкламу казіно ў інтэрнэце6

Гомельскі ўніверсітэт арыгінальна заманьвае замежных студэнтаў ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр16

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць