Здарэнні

У Беластоку судзяць двух беларусаў і паляка за кантрабанду цыгарэт з дапамогай дронаў

Акруговы суд Беластока пачаў разглядаць справу аб кантрабандзе цыгарэт з дапамогай дронаў. На лаве падсудных апынуліся два грамадзяніны Беларусі і адзін грамадзянін Польшчы, піша Most.

Трое абвінавачаных — даўнія сябры, якія жывуць у Беластоку. Беларусы пражываюць у адным будынку, а паляк часта прыходзіў да іх у госці.

Абвінавачаных затрымалі ў красавіку раніцай, калі яшчэ было цёмна. У тэлефоне аднаго з іх выявілі скрыншоты з каардынатамі пунктаў у лесе пад Беластокам. Патрулі памежнікаў выехалі на гэтыя месцы і знайшлі загорнутыя ў плёнку цыгарэты.

Трох мужчын абвінавачваюць у кантрабандзе 4,6 тысячы пачакоў цыгарэт ацэначным коштам 94 тысячы злотых (22 тысячы еўра)

Ніхто з мужчын не прызнае сваёй віны. Абвінавачаныя сцвярджаюць, што ехалі шукаць згубленыя тэлефон і кашалёк, калі іх затрымалі памежнікі. Усе яны знаходзяцца пад вартай.

У апошні час Польшча часта разглядае кантрабанду цыгарэт як парушэнне санкцый, уведзеных супраць Беларусі за яе саўдзел у вайне супраць Украіны. За гэта прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад трох гадоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вырашылі не рамантаваць свой самы магутны вайсковы карабель12

УСУ знішчылі на Луганшчыне расійскі верталёт Мі-8 ВІДЭА2

Кіраўнікі МЗС G20 адмовіліся фатаграфавацца з Лаўровым3

Амерыканка, якая выжыла пасля спробы пакарання смерцю, расказала, што з ёй адбывалася4

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 420

«Гэта ўвогуле законна?» Цэннік на рынку здзівіў нават юрыста3

Парк каля мінскай Цнянкі павялічаць амаль на 30 гектараў3

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!132

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць