Нерухомасць11

У Мінску на продаж зноў выставілі былую краму «Прырода»

У Мінску на продаж выставілі камерцыйны аб’ект на праспекце Незалежнасці, 89. Менавіта там раней знаходзіўся легендарны магазін «Прырода», які прадалі год таму, піша Office Life.

Зараз па гэтым адрасе працуе адзін з магазінаў сеткі ZooBazar, а таксама магазін ніжняй бялізны Serge.

Камерцыйны аб’ект плошчай каля 400 кв. метраў прадаюць за 127 тыс. рублёў (гэта прыкладна $45 тыс. па цяперашнім курсе). У аб’яве гаворыцца, што дзяржаўная арэнда памяшкання падоўжаная да 2029 года.

Разам з юрыдычнай асобай перадаецца дзейная бізнэс-сістэма: супрацоўнікі, рэшткі тавараў, кліенцкая база, наладжаная лагістыка і адносіны з пастаўшчыкамі. Будучы пакупнік можа як захаваць цяперашні кірунак, так і запусціць на гэтых плошчах новы праект — напрыклад, рэстаран або касметалагічны цэнтр.

З 1994 года на гэтым месцы працаваў магазін «Прырода», у жніўні 2025 года яго выставілі на продаж за 74,5 тыс. рублёў. У лістападзе на магазіне з’явілася шыльда ZooBazar. Тады пакупніком аб’екта стала кампанія бізнесмена, які працуе ў сферы арэнды і дэвелапменту.

Каментары1

  • Кузьма
    24.08.2026
    Рэстаранаў побач - дастаткова.

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале10

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска, уласніца рэстарана ў Батумі, апынулася ў цэнтры скандалу з сабакамі25

У Пецярбургу ўчора ўзарвалі вайскоўца з верталётнага палка, які Украіна абвінавачвала ў ваенных злачынствах9

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю34

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале10

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць