У Гідрамеце растлумачылі, што ў ноч на 6 студзеня ў многіх раёнах Віцебскай вобласці тэмпература паветра панізіцца да мінус 25-26 градусаў, у сувязі з чым сіноптыкі аб'яўляюць аранжавы ўзровень небяспекі.

У начныя гадзіны 7-8 студзеня на большай частцы тэрыторыі краіны паветра астудзіцца да 25—27 градусаў марозу, па паўночным захадзе пры праясненнях — да мінус 28—32 градусаў.

У пятніцу, 6 студзеня, чакаецца пераменная воблачнасць. У асобных раёнах, пераважна па паўднёва-ўсходняй частцы краіны, пройдзе кароткачасовы снег, магчымая слабая мяцеліца. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны 5-10 м/с, у паўднёва-ўсходніх раёнах - парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 19 да мінус 24 градусаў, па Віцебскай вобласці прагназуецца 25-26 градусаў ніжэй за нуль, днём будзе 16-22 градусы марозу. Па паўднёва-ўсходняй частцы краіны тэмпература на працягу сутак складзе мінус 13-18 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?