Грамадства4343

Які момант быў для Лукашэнкі самым траўматычным? Разважае Дракахруст

Герой новага выпуску ТОК — палітолаг Юрый Дракахруст.

Аляксандр Лукашэнка выступае на мітынгу 16 жніўня 2020 года

На погляд Дракахруста, для Лукашэнкі за ўвесь час яго праўлення былі два самыя драматычныя моманты, якія маглі змяніць гісторыю Беларусі. Гэта 1996 і 2020 гады. Але самым траўматычным быў менавіта 2020.

«Калі ён прыязджаў на МЗКЦ (Мінскі завод колавых цягачоў. — НН), і народ яму раве: «Пайшоў прэч!», «Сыходзь!». З яго славалюбствам, самалюбствам, верай, што народ з ім, гэта было для яго шокам».

@tokbelarus Чаму Лукашэнка столькі гадоў трымае прэс-сакратаркай Наталлю Эйсмант #беларусь #лукашенко #нашаніва #беларусьновости #навіны #беларускаямова #политика ♬ stellar (Slowed + Reverb) - .diedlonely & énouement

Юрый Дракахруст Юрий Дракахруст Yuri Drakakhrust
Юрый Дракахруст. Скрын відэа TOK_talk / YouTube

Дракахруст дадае:

«Мы цяпер заднім лікам разважаем: «там усё было перадвызначана». Не, не было. Бывала ў гісторыі так, як у Беларусі: падзеі ішлі, ішлі — а потым хада была іншай. І ў прынцыпе які быў разлік 2020 года? Ён быў такі, як і ў ва ўсіх аксамітных рэвалюцый ва Усходняй Еўропе: народ мірным шляхам, псіхалагічным, духоўным, маральным ціскам на ўладу дамагаецца таго, што яна проста рассыпаецца».

У якасці прыкладу палітолаг згадаў масавыя пратэсты ў Чэхаславакіі ў 1989 годзе:

«Чэхі таксама дзейнічалі, як беларусы ў 2020-м. Мітынг адзін, мітынг другі, трэці. І ў штаб пратэстаў прыйшоў чалавек і кажа: «Я за вас у ЦК кампартыі. Вось вам ключы. Забірайце».

Гэты ЦК ніхто не штурмаваў. Проста была такая дэмаралізацыя пад ціскам мірнага народа, што чалавек аддаў ключы. Падобнае магло быць і ў Беларусі».

Глядзіце цалкам:

Каментары43

  • Галина
    02.06.2024
    Никто и не помнит, где этот с искривленным психопатией и истерикой лицом выступал. Зато УХОДИ от рабочих останется навсегда. И это только начало.
  • Ёсік
    02.06.2024
    Лукашэнка даўно паклаў на гэты народ, ён даўно ўжо ў вакууме, які для яго робіць атачэньне. Добра ён ведае стаўленьне да сябе, таму і такія вар'яцкія паводзіны. Яго словы аб Толькі нагамі наперад, гэта ён увасабляе, як ніхто, таму і трэшак такі ў краіне. І пра яго "перамогу" на выбарах ён добра ведае, але Служым прэзідэнту і Айчыне, усе сілавікі ды армія пакуль за яго, ён і надалей будзе "кіраваць" гэтымі недарэкамі і зломкамі. Таму, як у Чэхіі, тут не можа быць, бо для большасьці мусаўцаў ды ваяк беларушчына, гэта нешта паганскае, не роднае, таму толькі зьнішчаць, таптаць, душыць, мы ўсе рускія, слава пуціну.
  • Тут вам не Чехия
    02.06.2024
    Какой наивный Дракохруст. Вроде аналитик, а на самом деле дитя несмышленое. Оттого что было возможно в Чехии переносит и на Беларусь. А что разве Беларусь Европа? Ход событий 20- го подтверждает скорее обратное. Смена режима тут возможна только силовым путем, а не бархатным.

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць