Мы звыклі, што кітайцы едуць да нас (следам за таварамі): студэнты, будаўнікі, інвестары. А тут беларус, 31-гадовы ўраджэнец Берасця Міхал Калгін, перабраўся ў Паднябесную ў пошуках зямлі і долі.
Міхал Калгін выдзяляецца з натоўпу сваім яркім вобразам.
15 гадоў таму Міхал пакінуў Берасце дзеля навучання ў ЗША. Менавіта там юнак захапіўся стэндапам дзякуючы суседу па студэнцкім інтэрнаце. Пасля заканчэння вучобы Калгін прыняў рашэнне пераехаць у Кітай.
Шанхайскі комік
— На дадзены момант я выступаю 4 разы на тыдзень. 3 вечары ў Шанхаі і 1 — у Сучжоў. Някепска, праўда? Пакуль што сумяшчаю выступы з асноўнай працай, але спадзяюся, што ў недалёкай будучыні змагу прысвяціць стэндапу ўвесь мой час.
З нядаўняга часу ў Шанхаі моцна пачаў прасоўвацца стэндап.
Тут асаблівым попытам карыстаецца ўсё заходняе.
Афішу з мінскім АМАПам можна ўбачыць у Шанхаі.
Я выступаю ў адным з найлепшых месцаў у горадзе, наша пляцоўка называецца «Кунг-фу камедзі». На шоу сюды збіраюцца звычайна англамоўныя, хаця часам прыходзяць і кітайцы.
У мяне бываюць падазрэнні, што кітайцы не разумеюць да канца, чаму смяюцца, але проста ходзяць для статусу і кампаніі.
Два гады запар на прадстаўнічым фэстывалі стэндапу ў Ганконгу каманда нашага шоу займала не толькі першае, але і другое найлепшае месца. Не так даўно мы разрасліся, і адкрылася нават філія ў Нью-Ёрку, за сто метраў ад знакамітага «ComedyCellar».
Міхал на сцэне.
— Як пачалося захапленне камічным жанрам?
— Ва ўніверсітэце ў мяне праявілася жаданне пісаць. Я пісаў невялікія апавяданні і слухаў стэндап. Біл Хікс, Дэвід Крос і іншыя проста кружылі галаву, але я ніколі не думаў, што пачну рабіць нешта падобнае.
Пасля навучання я перабраўся ў Кітай і выкладаў англійскую ў адным з універсітэтаў, даволі добра зарабляў, хаця абсалютна не ведаў кітайскай, з якой і цяпер складана. Пастаянна знаходзіш даволі вузкае кола носбітаў англійскай ці расійскай, а ў кітайскай амаль патрэбы няма. Пасля перабраўся ў Сучжоў і перайшоў працаваць у IT-кампанію. У 2010 годзе адзін мой сябра, які цяпер выступае ў ЗША, Тэрнэр Спаркс, пачаў займацца стэндапам, вось тут і я загарэўся. Напісанне першага ўласнага пяціхвіліннага сэту заняло амаль год!
— Атрымліваецца, што ты амаль год рыхтаваўся да першага выступу? Памятаеш яго?
— О, так. Першы выступ адбыўся якраз у Шанхаі. Там публіка абсалютна разнамасная, бо міжнароднае кам’юніці ў горадзе проста аграмаднае. Я сустрэў людзей розных краін і шляхоў, таму рыхтаваўся трошкі па-за мясцовым кантэкстам. Дамовіўся з маім знаёмым Тэрнэрам, і арганізавалі шоу. Я быў прадзюсарам шоу, а таксама выступіў у яго на разагрэве, выступаў каля 10 хвілін. Усё прайшло, бы ў тумане, хваляваўся моцна, проста не памятаў пасля, што адбылося, але зразумеў галоўнае, што гэта тая справа, якую так доўга шукаў у жыцці.
— А як у кітайцаў з пачуццем гумару? Кажуць, што яны нервова рэагуюць на жарты і ўвогуле не надта эмацыйныя.
— У іх дагэтуль развітая сістэма «блакітных агеньчыкаў» з пераапранутымі бабулямі і эстраднымі прыёмамі — усё паводле старой савецкай школы.
Мільёны людзей, якія невядома з чаго смяюцца, здаецца, гатовыя смяяцца ўвогуле з чаго заўгодна. Заходнія рэчы там дагэтуль — рэдкасць. Праўда, калі раней на розных шоу гучала толькі англійская, то цяпер сустракаюцца і кітайскамоўныя шоу. У асноўным там распаўсюджаны спецыфічны «абзэрвэйшанал» гумар. Калі казаць простай мовай — побытавыя назіранні. Напрыклад, аб праблемах грамадскага транспарту. Той, хто ім карыстаецца, часта адчувае сябе дровамі. Штука ў тым, што кітайцы вельмі заточаныя да здабычы выгодаў і камфорту, якім бы дзіўным гэта не падавалася. Да 27 год у цябе павінна быць уласная машына, кватэра, добрая адукацыя, а калі няма — то ты проста лузэр. Калі ты карыстаешся грамадскім транспартам — то ты таксама амаль лузэр.
— Дарэчы, ці моцна ў Кітаі на коміках адбіваецца цэнзура? На дарма ж у краіне быў распрацаваны нават магутны «фаервол», каб блакаваць інтэрнэт-рэсурсы.
— Не. У прынцыпе ў Кітаі можна жартаваць на любыя тэмы. Там, вядома, ёсць правіла «3Т» — Тыбет, Т'яньаньмэнь, Тайвань. Пра іх не жартуюць, я дагэтуль не чуў ніводнага смешнага жарту на гэтую тэму. Гутарыць можна нават пра палітыку. Нават пра камуністаў. Пра іх я звычайна жартую, калі закранаю тэму Беларусі. Яна ў маіх аповедах заўжды такая міфічная і з’яўляецца ўвасабленнем постсавецкага свету. Напрыклад,
магу прадставіцца ў новым месцы, што я з Беларусі. Людзі, безумоўна, не ведаюць, дзе гэта, і я кажу, што нават я сам нядаўна загугліў, дзе Беларусь, а Google не даў вынікаў. Дадаю, што Google заблакаваны ў Кітаі.
Жыццё ў Кітаі і экспансія беларускай гарэлкі
— А вось жыццё ў Кітаі: які сярэдні дастатак і наколькі актуальнае экалагічнае пытанне? Не так даўно ўвесь свет чарговы раз абляцелі відэа жудаснага смогу ў Пекіне.
— Экалогія, насамрэч, трошкі турбуе.
Шанхай, вядома, не такі індустрыяльны, як суседнія правінцыі, але і тут адчуваецца моцная забруджанасць. У мяне дома нават стаіць адмысловы ачышчальнік паветра, які я набыў, як толькі пераехаў туды жыць. Часам прыходзіцца насіць маску.
Але я гатовы гэта трываць. Агулам,
я калісьці вырашыў пераехаць у Кітай, бо зразумеў, што там буду мець больш магчымасцей, чым у Штатах.
У Каліфорніі можна сустрэць процьму рускамоўных афіцыянтаў у кавярнях і рэстарацыях, і некаторыя называюць гэта «амерыканскай марай». Але мне здаецца, што людзі проста не разумеюць сутнасць панятку. Гэтая мара — не проста зваліць у Штаты, яна палягае ў тым, каб пабудаваць сваё жыццё і забяспечыць дзяцей лепшымі ўмовамі.
Талеркі можна мыць ці прыбіраць смецце паўсюль, а рэалізаваць сваё жыццё і таленты, ствараць — вось у чым тая мара. Кітай сёння стварае такія ўмовы. Мабыць, шмат у чым нават лепш за ЗША.
— А ў чым гэта заключаецца?
— Тут дзяржава ўкладае грошы ў адукацыю і англійскую мову.
Я першы час уладкаваўся настаўнікам і меў выдатныя грошы, падобныя да гадзіннага ганарара псіхатэрапеўта ў Манхэтане.
Амерыканец тут можа спакойна зарабляць 80 даляраў на гадзіну, а тое і болей. Я некалькі разоў быў суддзёй на дзіцячых моўных і артыстычных конкурсах і захапляўся тым, як 9-гадовыя хлопцы і дзяўчаты размаўлялі абсалютна без акцэнту. Ужо відавочна, які плён гэта прыносіць Кітаю. А
для англамоўных тут адкрытыя амаль усе дзверы, бо кітайцам патрэбныя іх веды, досвед і мова. Бо практычна ўся галоўная прафесійная літаратура выходзіць на англійскай.
— А што тычыцца тавараў — ці яны такія ж дасяжныя?
— Цяпер я жыву на беразе невялікага возера, за 5 хвілін ад мяне нямецкая пякарня і вялізны маркет, дзе можна набыць цудоўны сыр, свежае малако і ўсё, што пажадаеш. Праўда бываюць праблемы з інтэрнэтам і знакамітым «фаерволам» і тым, што даводзіцца плаціць 6 даляраў за новы VPN, каб карыстацца Facebook-ам ці Укантакце.
Пры жаданні тут усё можна. Таксама тут ёсць адмысловы падатак на замежныя тавары, асабліва тэхніку. Хочаш мець нешта заходняе — плаці дадаткова.
Дарэчы, з нядаўняга часу некаторыя тавары з Беларусі пачалі экспансію ў мясцовых крамах. З апошняга, што заўважыў — гарэлка і чыпсы пласцінкамі. Напісана, што «вострыя», але для мясцовай кухні яны, канечне, зусім не вострыя.
— А як з сярэднім заробкам? Апошнія некалькі дзесяцігоддзяў буйныя карпарацыі якраз пераносілі сваю вытворчасць у Кітай з-за мізэрных заробкаў мясцовага насельніцтва. А ў Беларусі нядаўна, напэўна, чуў пра тое, што Лукашэнка паставіў задачу здабыць 500 на год?
— Нядаўна гутарыў з супрацоўнікам цырульні, які казаў, што ён з беднага рэгіёна Кітая, дзе зарабляюць якраз тыя 500 даляраў. Агулам тут не праблема здабыць каля 1500$ на месяц і болей. Кошт жытла прыкладна такі самы, як і ў Мінску. Хаця ў Шанхаі ёсць папулярныя кварталы «French Concession», дзе стаяць старыя дамы, якія каштуюць у 3-4 разы больш. Калі ў мяне пытаюць, чаму я там не жыву, то адказваю, што, калі б хацеў паехаць у разбомбленыя дамы, то вярнуўся б у Беларусь.
Міхаіл з сынам.
— Шанхай моцна збяднеў пасля таго, як у краіне запанаваў камуністычны рэжым, мясцовых жыхароў абкладалі вялізнымі падаткамі, і толькі за апошнія 20 гадоў Шанхай наноў пачаў развівацца, нават паспеў стаць адным з найбуйнейшых фінансавых цэнтраў свету. Горад, напэўна, моцна захапляе?
— Гэта проста грамадны горад, у якім ёсць усё ў плане моды, мастацтваў… Нядаўна сюды «Metallica» прыязджала. У плане росту горада і архітэктуры таксама. Такія штукі будуюць, што Нацыянальная бібліятэка проста нагадвае футбольны мяч. Адзінае, што дастаўляе праблемы, — транспартная сістэма, бо часам з-за трафіку і культуры кіравання проста хочацца заставацца дома і нікуды не выходзіць. Нават хамствам паводзіны на дарозе не назавеш. Ніхто вас тут на пераходзе не прапусціць. А яшчэ
часта сустракаць стаў выхадцаў з Беларусі, асабліва дзяўчат. Я сам па клубах не хаджу, але даведваюся, што беларускі часта працуюць па шэрых схемах у клубах. П’юць і гутараць з наведвальнікамі. Чым сканчваюцца такія «размовы», я проста не хачу нават думаць.
Беларусь. Бярозаўка. Алексіевіч
Некалькі разоў на год Міхал прыязджае ў Беларусь, каб адпачыць. Дзеля сяброў і дзеля экалогіі.
— Прыязджаю пару разоў на год у Беларусь і заўжды найперш прыходжу ў кнігарню «Ў», каб пачытаць беларускія навінкі. Заязджаю ў родную Бярозаўку (адзін з раёнаў Берасця).
— Што з апошняга прачыталі?
— Агулам хачу сказаць, што ўзровень сучаснай літаратуры вельмі слабы.
Усе рэкамендавалі «Мову», а я прачытаў і расчараваўся.
Аднолькавыя героі, сумны сюжэт, не магу зразумець, чым там асабліва захапляцца.
Чытаў Алексіевіч і «Хвілінку» — таксама нічога асаблівага. Так, ёй далі Нобеля, але ж яе цяжка далучыць да пісьменнікаў. Хутчэй, ёй далі прэмію, як і Абаму, проста каб адзначыць нейкую з’яву. Пра стэндап скажу тое ж самае.
— То бок ты ўвогуле не называеш тое, што часта круцяць у Беларусі, стэндапам?
— Ты заўжды ацэньваеш стэндап па тым, наколькі ён «special».
Калі вы паглядзіце майго любімага Патрыса О’Ніла і ягоны «Elephant in the Room», а пасля — апошняе з Паўла Волі, то зразумееце, што гэта проста непараўнальна.
Адзінае з расійскамоўнага, што можна адзначыць, гэта Грышкавец.
Там усё ад душы і шчыра. Бачна, што ён піша не проста для таго, каб рассмяшыць, а таму, што гэта насамрэч цікава. Я заўважыў, што на прасторы СНД часта выкарыстоўваюць перакладныя жарты і нават не разумеюць, што гэта кепска. Людзі не разумеюць, што жанр мусіць выходзіць з сэрца. Ну і канешне, стэндап мае быць даволі мінімалістычным і атмасферным. Сцэна, прыглушанае святло ці суцэльная цемра з адным вялізным прамянём пражэктара, які асвятляе мікрафон і выступоўцу.
— Ты распавядаў, што вырас на раёне. Родная Бярозаўка цябе чаму-небудзь навучыла?
— Напэўна, самы галоўны берасцейскі ўрок — «дзяржаць морду кірпічом».
Сёння многія асуджаюць, што я дарма сыходжу з IТ, што дарэмна станаўлюся прафесійным комікам. Нехта гаворыць, што ў мяне вялізнае эга, але я задаюся пытаннем, якое трэба мець эга, каб сказаць іншаму чалавеку, што ў яго вялізнае эга?
Вось тут пачынаеш цаніць дзяцінства ў Бярозаўцы, якое навучыла не зважаць на меркаванне іншых і дасягаць сваёй мэты.
Мне з дзяцінства было важна тое, на што іншым было напляваць. Я ездзіў у школу амаль гадзіну з парваным заплечнікам, вяртаўся позна дадому. Калі да родных ездзіў у Мінск, заўжды меў кішэнныя грошы. Мае сябры пакурвалі, а я купляў сабе кілаграм бананаў, напрыклад.
— Ці ёсць у цябе мары, звязаныя з Беларуссю, калі ты дасягнеш поспехаў у сваёй справе?
— Так.
Я мару аднойчы адкрыць у Мінску сваю кавярню і шоу. Ужо назву нават прыдумаў — «Laughter in the Dark».
У гонар аднаго з твораў Набокава, які менавіта так перакладаецца на англійскую мову, а ў арыгінале завецца «Камера абскура». Хочацца, каб там было ўсё прыгожа, з зацемненай залай і толькі адным ліхтаром, які трошкі падсвечвае сцэну. Дзе крэслы будуць максімальна блізка да сцэны, важнасць чаго ў нас у прынцыпе не разумеюць.
У месца будзе дэвіз «І ўсмешка ў цемры свеціць, і цемра яе не агарнула».
* * *
На гэтым тыдні, у чацвер 2 лютага, Міхал Калгін з сябрамі правядзе невялікае англамоўнае стэндап-шоу ў бары «Хуліган» у 20:00.
Пасля комік зноў вернецца ў Кітай. Хочацца верыць, што з часам для таго, каб знайсці сябе і рэалізаваць сваю мару, беларусу не прыйдзецца пераадольваць тысячы кіламетраў па дарозе ў Штаты ці Кітай, а мы сфармулюем сваю, хай пакуль і невялікую Беларускую мару, і будзем верыць у яе ўвасабленне.
Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»
Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і1010
У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца55
«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы33
Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв2020
Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію99
Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію9
«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс1818
«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс18
Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць33
Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь2020
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь20
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве3434
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве34
Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь3030
Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь30
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!7171
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!71
«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй2525
«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй25
«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу3030
«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу30
Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ1313
Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ13
Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню2525
Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25
У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА88
У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8
За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»1212
За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12
З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне4141
З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41
Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал1212
Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал12
Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра1313
Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра13
20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме55
20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме5
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля77
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля7
«Аня, выходзь за мяне». Гомельская дзяўчына атрымала прапанову з незвычайным шыкам ВІДЭА55
«Аня, выходзь за мяне». Гомельская дзяўчына атрымала прапанову з незвычайным шыкам ВІДЭА5
У гатэлі Анкорыджа амерыканцы забыліся дакументы, датычныя саміту Трампа і Пуціна1111
У гатэлі Анкорыджа амерыканцы забыліся дакументы, датычныя саміту Трампа і Пуціна11
Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»
Галоўнае
Адзін з самых уплововых мастакоў свету Ай Вэйвэй наведаў Украіну і пабываў на фронце
У Іванаўскім раёне дзяўчынка выратавала малодшую сястру, але не змагла ўратаваць дарослага
Эканоміка Беларусі спыніла расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька
«Дзе людзі?» Як улады пакінулі гамельчукоў без Цэнтральнага пляжа на цэлае лета22
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь2020
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь20
Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт1313
Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт13
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве3434
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве34
У Мінску пакажуць метэарыт, які ўпаў на Беларусь у пачатку года
У Мінску пакажуць метэарыт, які ўпаў на Беларусь у пачатку года
Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь3030
Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь30
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!7171
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!71
Зяленскі: Трэба спыніць агонь і працаваць над мірным пагадненнем. Канстытуцыя не дазваляе «гандляваць зямлёй» — здачы Данбаса не будзе1212
Зяленскі: Трэба спыніць агонь і працаваць над мірным пагадненнем. Канстытуцыя не дазваляе «гандляваць зямлёй» — здачы Данбаса не будзе12
«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй2525
«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй25
«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу3030
«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу30
«Я даслала развітальныя паведамленні, бо думала, што ўсё скончана». У паветры загарэўся авілайнер, які ляцеў з Корфу ў Германію99
«Я даслала развітальныя паведамленні, бо думала, што ўсё скончана». У паветры загарэўся авілайнер, які ляцеў з Корфу ў Германію9
Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ1313
Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ13
Каментары