Вайна55

УСУ адкінулі расійскія войскі пад Дабраполлем

DeepState абнавіў карту фронту ў раёне Дабраполля. Па даных партала, Узброеным сілам Украіны ўдалося адкінуць расійскія войскі паблізу сёлаў Рубежнае, Залаты Калодзезь, Вясёлае, Вольнае, Шахавое, Ніканараўка і Сухецкае, піша РБК-Украіна.

Падраздзяленне «Азоў» таксама пацвердзіла зачыстку шэрагу населеных пунктаў каля Дабраполля. Паведамляецца, што за апошнія трое сутак на гэтым участку фронту 1-ы корпус НГУ «Азоў» разам з сумежнымі і падначаленымі падраздзяленнямі спынілі расійскае прасоўванне.

У выніку пошукава-ўдарных дзеянняў зачышчаныя наступныя населеныя пункты: Грузскае, Рубежнае, Новавадзяное, Пятроўка, Вясёлае, Залаты Калодзезь. Праціўнік, як сцвярджаецца, панёс значныя страты ў жывой сіле.

Каментары5

  • Беларус
    15.08.2025
    Слава ўкраінскім ваярам!
  • Слава УСУ!
    15.08.2025
    Трамп мусіў тэлефанаваць не лукашэнку, а Дзянісу Пракапенку (Рэдысу) - за актуальнымі навінамі з палёў і ходзе ўборачнай, колькасці намалоту маскалёў. Ад гэтага залежыць бяспека Ўкраіны і Еўропы, перспектывы мірнага пагаднення. А ніяк не ад марыянеткавага недадыктатара Беларусі.
  • Filipp
    15.08.2025
    Трэба ўважліва глядзеў колікі ў гэтай заяве палітычнага, а колькі вайсковага складніка. Перад перамовамі менавіта і трэба казаць "коні п'яныя, дзеўкі запражонныя", а на колькі стабілізаваўся фронт сапраўды, мы дазналіся праз тыдзень, другі.

Цяпер чытаюць

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Усе навіны →
Усе навіны

У Кемераўскай вобласці Расіі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-12 «Чорны цюльпан» ВІДЭА11

Зяленскі расказаў, чым украінцы падбілі Крымскі мост10

Да людзей, якія шукаюць праўды і дапамогі ў тыктоку, сталі прыходзіць сілавікі4

Перастаў працаваць паблік «Беларуская турма» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце»1

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м61

Ціханоўскі з Карач згенеравалі 50‑старонкавы «маніторынг» дзейнасці «Нашай Нівы». Што з ім не так?44

Фонд Талая, што вінавацяць у русіфікацыі ўкраінскіх дзяцей, стварае цэнтр пад Барысавам3

«На 90% падтрымалі настаўнікі, а аднакласнікі не ацанілі». Дзяўчына расказала, як перайшла на беларускую мову20

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня міні-аленя — яго выратавала каза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць