Свет1111

У гатэлі Анкорыджа амерыканцы забыліся дакументы, датычныя саміту Трампа і Пуціна

Амерыканскае нацыянальнае грамадскае радыё (NPR) паведамляе, што ў публічнай друкарцы гатэля ў Анкорыджы пастаяльцы знайшлі восем старонак дакументаў, якія апісваюць план сустрэчы расійскага і амерыканскага прэзідэнтаў. З іх вынікае, што першапачаткова яна мусіла прайсці крыху іначай, чым гэта было рэальна.

Падчас сустрэчы Пуціна і Трампа 15 жніўня ў Анкорыджы. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Дакументы знайшлі тры неназваныя пастаяльцы чатырохзоркавага Hotel Captain Cook, які знаходзіцца за 20 хвілін хады ад месца саміту — базы «Эльмендорф-Рычардсан». Адбылося гэта каля 9-й раніцы па мясцовым часе ў пятніцу, гэта значыць прыкладна за дзве гадзіны да пачатку сустрэчы.

NPR апублікавала восем старонак дакумента. З яго вынікае, што спачатку прэзідэнты павінны былі размаўляць не сам-насам, як планавалася першапачаткова, і не тры на тры, як адбылося ў выніку, а два на два: з амерыканскага боку — Дональд Трамп і Стыў Уіткаф, з расійскага — Уладзімір Пуцін і ягоны памочнік Юрый Ушакоў. У канчатковым выніку да іх далучыліся кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін — Сяргей Лаўроў і Марка Рубіа.

Таксама было ўключана меню сумеснага абеду і графік сустрэчы, з якога вынікае, што на сумесную прэс-канферэнцыю двух прэзідэнтаў адводзілася гадзіна.

У выніку ж Пуцін і Трамп пасля сваёй сустрэчы выступілі перад журналістамі, але адказваць на іх пытанні не сталі.

У Белым доме і Дзярждэпартаменце ЗША не адказалі на запыты пра каментары адносна гэтых дакументаў, піша NPR.

Каментары11

  • Паўлік
    16.08.2025
    Гэта ўжо было ў Саўс Парку)
  • дзе хто каго вымушаў?
    16.08.2025
    >яна мусіла прайсці крыху іначай - павінна была/мелася

    должен
    1) (иметь долг) вінен, вінават он мне должен десять рублей — ён мне вінен (вінават) дзесяць рублёў

    2) (быть обязанным что-либо делать) павінен
    мы не должны бояться трудностей — мы не павінны баяцца цяжкасцей

    при выражении вероятности, предполагаемой неизбежности переводится ещё личными формами от глаголов мець и (для прошедшего времени) мецца
    он скоро должен вернуться — ён хутка мае (павінен) вярнуцца
    она должна была прийти ещё вчера — яна мелася (павінна была) прыйсці яшчэ ўчора
    *************************
    для выражения значения: быть вынужденным — переводится также личными формами от глагола мусіць
    ***************************
    она должна была это сделать — яна мусіла (павінна была) гэта зрабіць
  • Барадзед
    16.08.2025
    Не забыли, а бросили.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

Настасся Касцюгова пра пазіцыю Статкевіча і Ціханоўскай: Прапанова «даціснуць» гучыць як прапанова яшчэ пачакаць незразумела чаго і як доўга36

Бабарыка: Я не веру ў рэвалюцыйны сцэнар для Беларусі34

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць