Грамадства3434

«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу

Аляксандр Кныровіч абвінаваціў дэмсілы ў імітацыі, адсутнасці дыскусій і «каканізацыі» вакол Святланы Ціханоўскай, на што атрымаў адлуп ад Франака Вячоркі.

Франак Вячорка. Фота прэсавай службы Офіса Ціханоўскай

У каментары пад допісам Кныровіча на старонцы ў фэйсбуку дарадца Ціханоўскай заклікаў таго «не ныць» і самастойна браць адказнасць за працу.

«Дарагі Аляксандр, у вас неймаверны рэсурс, вялікая група падтрымкі, ваша фракцыя калісьці была вельмі актыўная.

Вы збіраліся і дыяспару яднаць, і запускаць механізмы самафінансавання, і зрабілі такую яркую выбарчую кампанію! Але цяпер вы марнуеце ўвесь свой рэсурс на ўнутраныя разборкі і не генеруеце ніякіх новых ідэй. Амаль уся ваша публічная дзейнасць цяпер зводзіцца да таго, каб паваяваць з Латушкам ці Ціханоўскай, кагосьці падкалоць, кагосьці адправіць у адстаўку.

Яшчэ абяцалі скінуць тыя знакамітыя 40 пытанняў/ідэй ад Пракоп'ева, так мы і не дачакаліся. Не ныйце. Проста вазьміце нейкую работу на сябе», — напісаў Вячорка.

Ён таксама нагадаў, што ў Кныровіча ёсць уласныя рэсурсы, каб нешта рабіць, але ён імі не карыстаецца належным чынам:

«Нават у вас асабіста ёсць інфармацыйныя каналы (развітыя за кошт таго ж самага замежнага фінансавання), выкарыстоўвайце іх для грамадскай мабілізацыі, для асветы, для аб'яднання прыхільнікаў перамен. Пазбаўляйцеся гэтага патэрналізму, што вось Святлана павінна ўсё вырашыць за вас».

Адказваючы на іншыя прэтэнзіі Кныровіча, агучаныя ў каментарах пад допісам, Франак Вячорка ўдакладніў, што марафон салідарнасці арганізоўвалі беларускія журналісты, але яны самі адмовіліся ад гэтай ідэі. Замест гэтага разам з народнымі пасольствамі правялі эстафету салідарнасці.

Што да фінансавання паездак, то дарадца Ціханоўскай адзначыў, што ў іх няма вялікіх сродкаў, таму звычайна дарогу аплачвае запрашаючы бок (напрыклад, універсітэт у ЗША), а беларускія бізнесмены, у тым ліку Пракоп'еў, робяць толькі невялікія ахвяраванні, хоць яны ўдзячныя і за гэта. 

«Мы эканомім кожны цэнт», — заявіў Вячорка.

Каментары34

  • Янка
    17.08.2025
    Усё так. Нават "Атмасфера" Кныровiча - гэта маруднае ныццё на конт таго, якое ўсё кепскае ў эканоміцы пры Лукашэнцы. Чарговы капітан відавочнасць. Але Кныровіч, як асоба з досведам у бізнэсе, мог бы распавядаць па іншаму: праблема-> чыннік-> максімальна дэталізаваныя прапановы і чаму гэта немагчыма пры Лукашэнку праз палітычныя абмежаванні.
  • Отец Засандалий
    17.08.2025
    Осваивайте программы по созданию презентаций и рисуете графики прогнозов для следующих 20 лет.
  • Ё
    17.08.2025
    Вось падабаюцца мне такія арыкулы, яны вельмі аб’ектыўна і прафесійна зроблены. Мы не бачым у артыкуле цытату Кныровіча (толькі сціплую спасылку на фэйсбук), але бачым разгорнуты адказ Вячоркі. Тобок суадносіны такія: 0% тэксту Кныровіча, 100% тэксту Вячоркі. Так і верціцца назва адной дзярж гагазеты, Савецкая нешта там…

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну6

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«Бачу, нешта шэрае ляціць. Атрымала асколак». Пацярпелыя дзеці з аўтобуса распавялі, што здарылася ў Бранскай вобласці6

Кіраўнік МЗС Украіны паабяцаў люстрана адказваць на ўсе крокі Польшчы: Наўроцкі атрымлівае апладысменты з Масквы31

Беларускі вядучы расказаў пра сваю б’юці-руціну ў 32 гады — гэта не толькі крэм для твару16

Украіна паразіла тры з пяці аўтамабільных паромаў на Керчанскай пераправе3

У чарзе на выезд з Крыма стаяць больш за 700 аўтамабіляў11

У ЗША ўзялі на працу робакопа. А праз год звольнілі, бо ён нічога не рабіў5

У расійскай франшызе пра халопаў выйшаў новы фільм — яго глядзяць і ў Беларусі9

Сабаленка: Не хачу вялікага вяселля, максімум 300 чалавек4

Украіна спрабуе вярнуць дзяцей, эвакуяваных у Італію пасля пачатку вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну6

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць