Свет22

«Ваенны ціск не вяртае закладнікаў дадому, ён іх забівае». У Ізраілі масавыя пратэсты супраць планаў акупаваць Газу

Прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху асудзіў пратэстоўцаў, а паліцыя праводзіць арышты.

Фота: Clash Report

Акцыі арганізаваныя «Саветам кастрычніка» і Форумам сем’яў закладнікаў і зніклых без вестак, куды ўваходзяць сваякі выкрадзеных і загінулых пасля нападу ХАМАС 7 кастрычніка 2023 года, піша выданне The Insider.

Дэманстранты блакуюць дарогі, спыняюць рух цягнікоў, у Іерусаліме і Тэль-Авіве закрытыя многія прадпрыемствы. Удзельнікі раздаюць жоўтыя стужкі як сімвал салідарнасці з закладнікамі. Форум паведаміў, што праз «Плошчу закладнікаў» у Тэль-Авіве можа прайсці каля мільёна чалавек, а яшчэ дзясяткі тысяч выйдуць на вуліцы ў сотнях гарадоў краіны.

Па стане на вечар стала вядома пра 38 арыштаваных па ўсёй краіне, піша Ynet.

Былая закладніца Арбель Егуд выступіла разам з іншымі вызваленымі палоннымі — Ярдэнам Бібасам, чыя жонка і двое дзяцей былі забітыя ў палоне, і сям’ёй палоннага Давіда Куніа.

«Я ведаю не па чутках, што значыць быць у палоне, — сказала Егуд. — Ваенны ціск не вяртае закладнікаў дадому, ён іх забівае. Адзіны шлях — гэта адна, усеахопная здзелка, без гульняў. Мы павінны зноў і зноў спыняць звычайнае жыццё, пакуль усе не вернуцца».

Прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху асудзіў пратэстоўцаў:

«Тыя, хто сёння заклікае завяршыць вайну, не дамогшыся паразы ХАМАС, не толькі ўзмацняюць яго пазіцыі і адкладаюць вяртанне нашых закладнікаў, але і адкрываюць шлях да паўтарэння жахаў кастрычніка і вядуць нас да бясконцай вайны».

Каментары2

  • Беларус
    17.08.2025
    Фрыпалестайнцы з'явіліся, адкуль не чакалі. Тэрарысты ж толькі і прагнуць паўзы, пакуль іх спыняць зьнішчаць ды пачнуць пра нешта з імі дамаўляцца (лукашня ды наш карысны ідыятызм таксама аніяк не нарадуецца). Гэта азначае, што тэрор ды закладнікі ўрэшце працуюць. І варта браць новых, ды пабольш...

    Таму спадар Нетаньяху мае рацыю. Але застаецца, як і з нашым калектыўным (не) разуменьнем ворагу, хіба што толькі пажадаць посьпехаў габрэям. У гэтай бясконцай справе. Бо з гэткім падыходам канца ёй сапраўды ніколі ня будзе.
  • З Ізраілю
    17.08.2025
    Тут у Ізраілі існуе два форуму сем'яў закладнікаў. Адзін вось той што ў артыкуле, а іншы "Ціква" - супраць забастоўкі. І ўвогуле большасць грамадства супраць.. ёсць моцны раскол па гэтай тэме...

Цяпер чытаюць

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне1

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве на святлафорах адключылі ўсе таймеры

Украіна зноў ударыла па расійскіх аэрадромах у Крыме2

Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?3

Выручка трох найбуйнейшых беларускіх ІТ-бізнэсаў у Літве ўпала ў 2025

Хто такі Анатоль Міхнавец, які стаў віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады15

Аўтазаводца з Міханавічаў кінулі за краты за палітычныя выказванні1

У Новай Баравой будуюць новы дом з кватэрамі ад 35 квадратаў. Cамая танная — $86 тысяч2

У цэнтры Мінска адкрыўся новы салон Geely і Belgee3

Дэпутата Еўрапарламента, які расследаваў злоўжыванні Pegasus, самога ўзламалі гэтай шпіёнскай праграмай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне1

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць