Украінскія жаўнеры ў зоне баявых дзеянняў ідуць у атакі ў поўны рост і не падаюць ад куляў, распавёў прадстаўнік аператыўнага камандавання «ДНР» Эдуард Басурын.

«Можа ўсю абойму выпусціць, а ён ідзе на цябе. І вось гэтыя выпадкі і зараз адзначалі, на Промцы, на поўдні. У поўны рост ідуць у атаку. Яго забіваеш — ён ідзе. У яго страляеш — ён падае, устае, зноў ідзе», — сказаў прарасійскі баявік у інтэрв'ю «Ізвесціям».

«Пакуль у галаву не патрапіш ці ў сэрца. Ну, калі бронік — у сэрца цяжка. У галаву. Можа і без галавы намагацца падняцца і ісці», — паддаў жаху Басурын.

Па ягоных словах так дзейнічаюць псіхатропныя прэпараты. якія дзейнічаюць «роўна 10 дзён».

Басурын у савецкія часы вучыўся на палітрука ў Данецкім вышэйшым ваенна-палітычным вучылішчы інжынерных войск і войск сувязі. Перад вайной на ўсходзе Украіны працаваў у фірме, якая вырабляла клей.

Раней прадстаўнікі «ДНР» распавядалі аналагічныя фантастычныя гісторыі пра тое, што ўкраінскіх жаўнераў разбіраюць у шпіталях на органы і заражаюць вірусамі. У 2014 годзе афіцэр ФСБ Ігар Гіркін («Стралкоў») распавядаў, што ў збітым над Данбасам нідэрландcкім «Боінгу» ляцелі ўжо мёртвыя людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?